12 лiстапада 2024, aўторак, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: «Самазакалыхванне ніколі ні да чаго добрага не прыводзіла»

7

Па меркаванні незалежных экспертаў, беларускія ўлады не маюць намеру рэфармаваць эканоміку ва ўмовах крызісу.

Як заявіў на днях прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, беларуская мадэль развіцця эканомікі даказала сваю эфектыўнасць ва ўмовах пераадолення крызісу. Заява была зробленая ў Менску ў Палацы Рэспублікі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Перамогі.

У прыватнасці Сідорскі сказаў, што «мы не згарнулі ні адной сацыяльнай праграмы, а асноўныя сацыяльна-эканамічныя задачы выконваюцца ў тым аб'ёме, які вызначыў кіраўнік дзяржавы», паведамляе «Беларускі партызан».

Былы кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч лічыць гэтае сцвярджэнне, па меншай меры, не зусім адпавядаючым рэчаіснасці.

«Хутчэй за ўсё, Сяргей Сідорскі рэалізуе ўстаноўку Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ў сённяшніх умовах трэба шырокім народным масам даваць больш аптымізму, а таксама абмяжоўваць інфармацыю, якая кажа аб рэальным стане беларускай эканомікі, -- кажа Станіслаў Багданкевіч. -- Паміж тым, па ўзроўні інфляцыі мы на першым месцы сярод усіх краін СНД. Кошты растуць хутчэй, чым у абсалютнай большасці ўдзельнікаў той жа Садружнасці незалежных дзяржаў. Працуем на склад. Галапуючы рост знешняй запазычанасці».

Былы кіраўнік Нацбанка заяўляе, што беларускія ўлады маніпулююць гістарычнымі падзеямі, хаваючы пры гэтым інфармацыю аб рэальным стане эканомікі.

«Самазакалыхванне ніколі ні да чаго добрага не прыводзіла, -- упэўнены Станіслаў Багданкевіч. -- Мы нядаўна святкавалі з вялікай помпай чарговую гадавіну перамогі над фашысцкай Германіяй, а, паміж тым, цяперашняя Германія нашмат лепей за «квітнеючую» Беларусь. Да прыкладу, сярэдні заробак ў іх 3000 еўра, а ў нас - 240 еўра. Але немцы не саромеюцца нават у сваю высокаэфектыўную мадэль эканомікі цяпер, ва ўмовах крызісу, уносіць даволі сур'ёзныя карэктывы. Нам жа сусветныя законы эканомікі пакуль не пісаныя».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках