14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з камісарам ЕЗ Бенітай Ферэра-Вальднер

5

Хто каму патэлефанаваў першым, прэс-служба беларускага кіраўніка не паведаміла.

Агучана, што падчас размовы з еўракамісарам ЕЗ па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства была абмеркаваная тэма рэалізацыі праграмы «Усходняга партнёрства», узаемадзеянне паміж Беларуссю і Еўразвязам, пытанне візіту Беніты Ферэра-Вальднер у Менск. Ніякіх падрабязнасцяў перамоваў не паведамляецца.

Нагадаем, што сёлета візіт камісара ЕЗ у Менск двойчы адкладаўся.

Падчас сустрэчаў 11 сакавіка ў Страсбурзе з старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолем Лябедзькам і палітыкам Аляксандрам Казуліным еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства адзначыла, што Еўропа «не можа гуляць каштоўнасцямі, якія ў Еўразвязе з'яўляюцца асноватворнымі».

У лютым у Беларусі з'явіліся новыя палітычныя зняволеныя: лідэры прадпрымальніцкага руху Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка.

Пад пагрозай зняволення па гэтай справе знаходзяцца таксама іншыя маладыя людзі - Максім Дашук, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Аляксандр Баразенка, Павал Вінаградаў, Міхаіл Субач, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Арцём Дубскі.

Таксама ў лютым былі жорстка разагнаныя дзве мірныя акцыі апазіцыі – у Дзень святога Валянціна і ў Дзень салідарнасці.

У сакавіку скончыла жыццё самагубствам праваабаронца Яна Палякова, асуджаная на 2,5 гады абмежавання волі.

Апазіцыя па-ранейшаму не мае доступу да дзяржаўных СМІ, а большасць незалежных газетаў дагэтуль не маюць магчымасці друкавацца і распаўсюджвацца на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках