9 лiстапада 2024, Субота, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспарант «Свабоду палітвязням!» у цэнтры Менска (Фота)

Менчукам зноў нагадалі пра тое, што ў Беларусі ёсць людзі, якія знаходзяцца ў турмах з-за сваіх палітычных перакананняў.

Транспарант з надпісам «Свабоду палітвязням!» быў вывешаны 12 траўня ў цэнтры Менска. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» замацавалі яго на мосце над вуліцай Няміга.

Нагадаем, што з 1 траўня ў беларускай сталіцы праходзяць акцыі салідарнасці з лідэрамі прадпрымальнікаў Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам, якія з 8 лютага знаходзяцца ў турме. 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку. Ён патрабуе перадачы справы ў суд альбо вызвалення пад падпіску аб невыяздзе.

Раней міжнародныя арганізацыі прызналі Юрыя Лявонава і Мікалая Аўтуховіча вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках