29 снежня 2024, Нядзеля, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўводзіцца прымусовае здаванне валюты

49

Нацбанк атрымаў права вызначаць для юрасобаў і прадпрымальнікаў памер абавязковага продажу валюты.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дае Нацыянальнаму банку права вызначаць для юрасобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў - рэзідэнтаў рэспублікі памер абавязковага продажу валюты на ўнутраным валютным рынку, паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка».

«Дакументам у мэтах забеспячэння гарантаванага аб'ёму прапановы замежнай валюты і захавання золатавалютных рэзерваў краіны Нацыянальнаму банку даецца права вызначаць для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі, памер абавязковага продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку краіны (у адсотках ад сумы выручкі ў замежнай валюце)», - адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі'97 заявіў, што цяпер Нацбанк будзе больш жорстка кантраляваць валютныя плыні.

«Відавочна, што Нацбанк будзе больш жорстка кантраляваць фінансавыя плыні. Частка валютнай выручкі юрасобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў будзе прадавацца дзяржаве па цвёрдым курсе. Адмоўнае сальда знешняга гандлю расце. Таму Нацбанк вырашыў паставіць «фільтры». Гэта кажа пра тое, што магчымая перспектыва разрыву курсаў валютаў паміж афіцыйным і неафіцыйным», - лічыць эксперт.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках