16 лiстапада 2024, Субота, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаванае кіраўніцтва Інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Мінфіна

6

Чыноўнікаў арыштоўвалі за вымагальніцтва хабару ў кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства.

Пра гэта паведаміла оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі (ГУБКІЭЗ) крымінальнай міліцыі МУС Вераніка Пасмецьева.

"Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы памочнік дырэктара Інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Мінфіна, які схіліў прадстаўніка аднаго са сталічных прыватных прадпрыемстваў да давання хабару ў памеры $11 тыс нібыта для яго кіраўніцтва", - паведаміла В.Пасмецьева.

Паводле яе словаў, "грошы прызначаліся за заключэнне дамовы арэнды падземнага гаража паміж УП і прыватным прадпрыемствам. 11 траўня 2009 года ў Менску ён атрымаў суму, якая патрабавалася".

"Быў затрыманы і сам ілжэ-дырэктар цэнтра, які, як высветлілася, з'яўляўся дырэктарам цэнтра з 1 ліпеня 2003 года па 24 красавіка 2009 года і меў намер атрымаць грашовую ўзнагароду за здаванне ў арэнду падземнага гаража пазначанага прадпрыемства. 11 траўня 2009 года, загадзя ведаючы пра тое, што ўжо не з'яўляецца службовай асобай, атрымаў ад свайго былога памочніка $11 тыс., раней перададзеныя яму прадстаўніком прыватнага прадпрыемства", - распавяла - В.Пасмецьева.

"Пракуратурай Заводскага раёна Менска ўзбуджаныя крымінальныя справы за падбухторванне да давання хабару ў дачыненні да памочніка дырэктара цэнтра і за махлярства ў дачыненні да былога дырэктара цэнтра", - паведаміла прадстаўнік МУС, дадаўшы, што падазраваныя затрыманыя і знаходзяцца ў ізалятары часавага ўтрымання, праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках