14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве пікетавалі амбасаду Беларусі і патрабавалі вызваліць палітвязьняў (Фота)

Кіеўляне патрабуюць ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, які праводзіць галадоўку у турме.

Чыньнікам акцыі паслужылі 14-я ўгодкі сумна вядомага рэферэндуму 1995 году, калі была зьмененая дзяржаўная сымболіка Беларусі з нацыянальнай на нэасавецкую, піша сайт mfront.net.

«Пасля зьмены сымболікі пачалося паступовае вяртаньне іншых савецкіх парадкаў - цэнзура ў СМІ, ціск на апазыцыю, перасьлед індывідуальных прадпрымальнікаў і рэлігійныя ганеньні на «неафіцыйныя» цэрквы», - заявіў у сваім выступе пастар Яраслаў Лукасік, грамадзянін Польшчы, дэпартаваны з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе.

Удзельнікі пікету запатрабавалі ад беларускіх уладаў вярнуць нацыянальныя сымбалі і адмовіцца ад саветызацыі грамадзтва, а таксама спыніць палітыку паступовай ліквідацыі беларускай незалежнасьці і пакончыць з палітычнымі перасьледамі датычна апазыцыйных дзеячаў і рухаў, у прыватнасьці, супраць прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

Пастар Яраслаў Лукасік распавёў пікетоўцам аб той сытуацыі, якая склалася вакол палітвязьня Аўтуховіча, аб ягоным нематываваным і незаконным утрыманьні за кратамі, аб абвешчанай ім галадоўцы і падтрымцы з боку актывістаў грамадзкай арганізацыі «Малады Фронт», якія таксама выказалі свой пратэст уладзе адмовай ад ежы.

Пасля аповяду грамадзкасьці аб становішчы спраў у Беларусі, адзін з арганізатараў мерапрыемства Мікалай Малуха паспрабаваў перадаць прадстаўнікам амбасады зварот да ўладаў. Супрацоўнікі дыпляматычнай установы, спаслаўшыся на прыём дакумэнтацыі толькі праз пошту, адмовіліся выйсьці і перапынілі гутарку. У выніку арганізатары перадалі пэтыцыю празь міліцыянтаў, якія ахоўваюць амбасаду.

Актывісты зьбіраюцца зноў прыйсці пад сьцены амбасады ў выпадку ігнараваньня іхнімі патрабаваньняў беларускімі ўладамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках