12 лiстапада 2024, aўторак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі палітвязьняў сустрэліся з старшынёй АБСЭ

15 траўня з кіраўніком місіі АБСЭ ў Беларусі Хансам-Ёханам Шмітам сустрэліся сваякі палітзьняволеных Ўладзімера Асіпенкі і Юрыя Лявонава і прадстаўнік Мікалая Аўтуховіча Алег Воўчак.

Аб гэтым «Радыё Свабода» паведаміла дачка Ўладзімера Асіпенкі Людміла.

«Вельмі важна, што Ханс-Ёхан Шміт нас прыняў і гэтая размова адбылася. Выявілася, што дыплямат добра ведае сытуацыю вакол справы нашых бацькоў. Безумоўна, ён ня мае магчымасьці паўплываць на тое, каб гэтая праблема хутчэй вырашылася, але важна і ягонае абяцаньне весьці маніторынг ды інфармаваць пэўныя структуры.

Мы паведамілі, што ўжо 3 месяцы справа фактычна не вядзецца, што днямі яна працягнута зноў, да 3 чэрвеня. А таксама распавялі пра галадоўку пратэсту Мікалая Аўтуховіча і пра тое, што яго падтрымалі шмат людзей у Беларусі і за межамі», — кажа Людміла Асіпенка.

Нагадаем, прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку арыштавалі ў лютым у Ваўкавыску паводле падазрэньняў у датычнасьці да падпалу дома мясцовага міліцыянта. Між тым за гэтае злачынства ўжо быў пакараны іншы чалавек.

Ад 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку пратэсту, патрабуючы вызваленьня альбо накіраваньня справы ў суд. Ён кажа пра перасьлед паводле палітычных прычын. Сваякі арыштаваных мяркуюць, што ў сьледзтва няма доказаў, таму яно і цягне час, каб сфальшаваць справу. Раней Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў ужо занхолдзіліся ў турме і былі прызнаныя вязьнямі сумленьня.

4 траўня беларускія палітычныя і грамадзкія дзеячы абвесьцілі безтэрміновую галадоўку салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам. Сярод іх – былыя палітзьняволеныя Аляксандар Казулін, Андрэй Кім, Эніра Браніцкая, Аляксандар Баразенка, Арцём Дубскі, актывісты «Маладога Фронту» Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Кася Салаўёва, актывісты грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Алег Мяцеліца і Уладзіслаў Бародка, актывісты стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Леанід Скарабгаты і Ірына Губская, беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага, і іншыя. На сёньняшні дзень у галадоўцы прымаюць удзел ужо больш за 30 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках