9 лiстапада 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводах ужо пачалі выпускаць рукавікі для астравецкай АЭС

5

Магілёўскі завод “Электрарухавік” пачаў серыйны выпуск двух новых мадыфікацый рухавікоў для атамных электрастанцый.

Яны дапаўняюць лінейку рухавікоў, якія ўжо выпускае звод. Плануецца, што навінкі будуць выкарыстаныя таксама і на будучай беларускай атамнай электрастанцыі, перадае «Еўрарадыё» з спасылкай на «Народную газету».

Нагадаем, пляцоўка для будаўніцтва беларускай АЭС знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна Беларусі. Паўночны захад Беларусі — край найпрыгажэйшых азёраў, размешчаных сярод маляўнічых узгоркаў. Месца, багатае на запаведнікі і заказнікі. Непадалёк размешчаны нацыянальны парк Нарачанскі — самае папулярнае месца адпачынку ў Беларусі.

Намер уладаў будаваць АЭС выклікаў пратэсты з боку навукоўцаў і насельніцтва. Беларусь з'яўляецца краінай, якая найбольш пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навукоўцы выступаюць за недапушчальнасць размяшчэння на тэрыторыі краіны ядзернай зброі і яе элементаў, будаўніцтва АЭС і захавання ядзерных адыходаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках