15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютная выручка прадпрыемстваў упала амаль у 2 разы

2

У студзені-красавіку 2009 года валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў склала 6,870 мільярдаў даляраў, што на 41,3% менш, чым у аналагічным перыядзе 2008 года.

Аб гэтым паведамляе ПРАЙМ-ТАСС вос спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага банка.

У тым ліку паступленні ад экспарту тавараў паменшыліся на 46,7% да $5,603 млрд, ад экспарту паслуг – павялічыліся на 12,2% да $1,197 млрд, выручка ад гандлю за валюту ў межах краіны – паменшылася на 48,5% да $63,349 млн, іншыя паступленні – скараціліся на 16,8% да $6,268 млн дал.

У выніку ў структуры паступаючай валюты доля выручкі ад экспарту тавараў знізілася да 81,6% у студзені-красавіку з 89,8% у студзене-красавіку 2008 года, ад экспарту паслуг – узрасла да 17,4% з 9,1%, паступленняў ад унутранага гандлю за валюту – знізілася да 0,9% з 1,1% студзене-красавіку 2008 года, доля іншых паступленняў склала 0,1% (на ўзроўні студзеня-красавіка 2008 года).

За чатыры месяцы аб'ем паступлення валютнай выручкі на рахункі беларускіх прадпрыемстваў з СНД склаў $2,585 млрд, што на 44,7% менш, чым у аналагічным перыядзе 2008 года, у тым ліку з Расеі – $2,223 млрд (мінус 41,8%). З краін па-за СНД паступіла $4,285 млрд валютнай выручкі (мінус 39,1%).

У структуры валютнай выручкі доля даляраў ЗША скарацілася да 32% з 32,5% год таму, доля расейскіх рублёў паменшылася да 28,7% з 30,7%, доля еўра павялічылася да 37,5% з 35,4%, доля беларускіх рублёў склала 1,1% супраць 0,4% год таму, а доля іншых валют знізілася да 0,7% з 1% у студзені-красавіку 2008 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках