15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі эксперт: Лібералізацыя ў Беларусі носіць касметычны характар

2

Намеснік старшыні нямецкай грамадзянскай ініцыятывы «Культур Актыў» Мірка Зеневальд заяўляе, што беларускія ўлады не праводзяць лібералізацыю.

Мірка Зеневальд (Mirko Sennewald) у інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» растлумачыў, што перашкаджае працы беларускіх няўрадавых арганізацый, а таксама выказаў упэўненасць у тым, што ЕЗ зможа паспрыяць ухіленню гэтых перашкод.

– З якімі асноўнымі праблемамі сутыкаюцца ў сваёй паўсядзённай дзейнасці беларускія няўрадавыя арганізацыі?

– Істотныя праблемы, перш за ўсё складаюцца ў тым, што шматлікія беларускія няўрадавыя арганізацыі не атрымалі афіцыйнай рэгістрацыі (НУА). Таму грамадзянскія ініцыятывы фармальна павінныя працаваць як бы нелегальна. З-за гэтага становіцца немагчымай асэнсаваная дзейнасць. Бо адсутнасць рэгістрацыі вядзе да таго, што НУА не могуць арандаваць офіс або арганізаваць рознага кшталту мерапрыемства і сустрэчы. На мой погляд, на дадзены момант гэта самая галоўная праблема.

– Пасля закачэння паляпшэння адносінаў Брусэля і Менска, беларускія ўлады загаварылі аб лібералізацыі ў краіне. Асабіста вы заўважылі якія-небудзь змены да лепшага ў сферы НУА?

– З майго пункту гледжання, лібералізацыя, калі гэта так наогул можна назваць, носіць чыста касметычны характар. Па сутнасці, улады зрабілі некаторыя крокі. Палепшылася агульная атмасфера, шматлікія людзі, занятыя ў няўрадавых арганізацыях, атрымалі надзею на радыкальныя змены. Але я думаю, усё будзе абмяжоўвацца касметычнымі зменамі.

– Часта прыходзіцца чуць выказванні экспертаў аб тым, што Еўропа закрыла вочы на праблемы з дэмакратыяй у Беларусі і пачала кіравацца чыста прагматычнымі прынцыпамі, наладжваючы сяброўскія адносіны з афіцыйным Менскам. Пры гэтым няўрадавыя арганізацыі апынуліся на другім плане. Якое ў вас складаецца ўражанне?

- Калі мы кажам аб сяброўстве, то трэба сказаць, што сяброўства звычайна будуецца на пэўных прынцыпах і каштоўнасцях. У палітыцы гэта адбываецца гэтак жа, як у асабістых адносінах. Калі бакі не падзяляюць агульныя каштоўнасці, аб сяброўстве казаць нельга. Для таго, каб развіваць супрацоўніцтва з Еўропай, Лукашэнку прыйдзецца выканаць пэўныя ўмовы, пакуль асабіста я не бачу гэтага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках