9 лiстапада 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Лукашэнка папросіць ў Пуціна некалькі крэдытаў

33
«Коммерсант»: Лукашэнка папросіць ў Пуціна некалькі крэдытаў

Сёння ў Менску пройдзе паседжанне савета міністраў «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі з удзелам прэм'ера РФ Уладзіміра Пуціна.

Зрэшты, найважнейшыя пытанні Пуцін абмяркуе падчас закрытых перамоваў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкай. Па дадзеных «Коммерсанта», беларускія ўлады паспрабуюць угаварыць Маскву працягнуць крэдытаваць беларускую эканоміку, расейскі жа бок разлічвае паўдзельнічаць у прыватызацыі прадпрыемстваў ТЭКа Беларусі.

Улічваючы тыя выпады, якія за апошні час Лукашэнка зрабіў у адрас Пуціна, сённяшнія перамовы скончацца альбо сенсацыйнымі дамоўленасцямі, альбо грандыёзным скандалам.

Саўмін на тройку

Афіцыйная позва дня сённяшняга паседжання саўміна «саюзнай дзяржавы» РФ і Беларусі выглядае бяскрыўдна і нават руцінна. Старшыня ў саўміне прэм'ер РФ Уладзімір Пуцін і ягоны беларускі калега Сяргей Сідорскі плануюць абмеркаваць 22 пытанні, большасць з якіх датычацца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва саюзных краін. Яны разгледзяць выкананне антыкрызіснага плану, падвядуць вынікі эканамічнага ўзаемадзеяння ў 2008-м і пачатку 2009 года, абмяркуюць попыт на шыны і цэмент, а таксама рэалізацыю праграмы дызельнага аўтамабілебудавання.

Паміж тым значна большую цікавасць прадстаўляюць тэмы, пазначаныя ў «ценявой» позве дня, якія Пуцін плануе абмеркаваць падчас закрытых двухбаковых сустрэч з Аляксандрам Лукашэнкай і Сяргеем Сідорскім. Па словах крыніц «Коммерсанта» у МЗС РФ і сакратарыяце «саюзнай дзяржавы», гэтыя перамовы таксама будуць «чыста эканамічнымі». Але гаворка на іх пайдзе аб праектах «зусім іншага маштабу».

У сакратарыяце «саюзнай дзяржавы» РФ і Беларусі ў прыватнасці распавялі аб тым, што беларускі бок прыгатаваўся ў чарговы раз падняць пытанні крэдытавання сваёй эканомікі Расеяй.

«Гаворка ідзе аб апошнім 500-мільённым траншы расейскага крэдыту ў 2 млрд даляраў, а таксама аб дадатковым крэдыце ў 100 млрд руб., на прадастаўленні якога Лукашэнка настойвае з мінулага года,— распавёў суразмоўца «Коммерсанта», знаёмы з планамі беларускага боку.— Акрамя таго, Лукашэнка незадаволены сітуацыяй з пастаўкамі ў РФ беларускіх тавараў».

У МЗС РФ да гэтага спісу дадаюць яшчэ адну крэдытную просьбу афіцыйнага Менска. Гаворка ідзе аб гіганцкай суме ў 9 млрд даляраў, якія Беларусь хацела бы выдаткаваць на будаўніцтва АЭС.

У Расеі на гэты конт — сустрэчная прапанова. На гэтым тыдні кіраўнік «Расатама» Сяргей Кірыенка даў зразумець, што на саўміне ў Менску можа быць падпісаная расейска-беларуская міжурадавая дамова аб будаўніцтве атамнай станцыі.

Зрэшты, у МЗС РФ кажуць, што пытанне аб АЭС яшчэ знаходзіцца ў стадыі абмеркавання. «Гэта вялікі праект. Але ўсё не так адназначна. Магу толькі сказаць, што гэтая тэма сапраўды прагучыць на маючых адбыцца 28 мая расейска-беларускіх перамовах»,— запэўніў высокапастаўлены расейскі дыпламат.

Акрамя прапановы аб удзеле РФ у будаўніцтве АЭС Уладзімір Пуцін мае намер нагадаць сваім беларускім суразмоўцам аб дамоўленасцях Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядведезвым, дасягнутых 19 сакавіка на перамовах у Завідаве. Расейскі бок тады ўзняў пытанне аб прыватызацыі расейскім капіталам малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў у паліўна-энергетычнай сферы. Па дадзеных «Коммерсанта», шэраг расейскіх кампаній, кшталту Лукойла і «Раснафты», прыглядаюцца да беларускага ААТ «Нафтан», які займаецца нафтаперапрацоўкай. Расейскі бізнэс не супраць атрымання доступу і да хімічных актываў Беларусі, такім як ААТ «Гомельскі хімічны завод», ААТ «Гродна Азот» і ААТ «Магілёўхімвалакно».

Гульня на нервах

Расейскія дыпламаты чакаюць сённяшніх перамоваў з трывогай. Беларускае кіраўніцтва ў асобе Аляксандра Лукашэнка і Сяргея Сідорскага зрабіла ўсё, каб Уладзімір Пуцін і ўзначаленая ім дэлегацыя расейскіх чыноўнікаў не адчувалі сябе ў Менску гаспадарамі становішча.

Рыхтавацца да лёсавызначальнага саўміна Лукашэнка пачаў з красавіка, часам дапушчаючы нечакана рэзкія заявы ў адрас Масквы. У іх ён прамым тэкстам вінаваціў Расею, дакладней, расейскі ўрад у сістэматычным невыкананні саюзных абавязанняў.

Першы сур'ёзны выпад прагучаў паўтара месяцы таму, калі беларускі кіраўнік абвінаваціў урад РФ у «стварэнні бар'ераў на шляху беларускай прадукцыі». Па словах крыніцы ў апараце дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна, у тэлефонных размовах з Дзмітрыем Мядведзевым Лукашэнка прыводзіў на гэты конт цалкам канкрэтныя прыклады.

«Ён, напрыклад, абураўся з нагоды квот, якія Масква ўсталявала на беларускі цукар. Яго раздражняе, што Расея аддае перавагу закупляць значныя аб'ёмы ў Лацінскай Амерыцы, а не ў яго»,— распавялі ў апараце дзяржсакратара.

Аляксандр Лукашэнка ў дадатак паабяцаў разабрацца з Пуціным, які, з ягоных словаў, сам напарсіўся на сустрэчу. «Будзем усё ўдакладняць у прэм'ер-міністра Расеі. Ён запытаў аб сустрэчы са мной. Я сустракаюся з ім і задам пытанне: «чаму?»,— паабяцаў беларускі кіраўнік

Пасля такіх выказванняў у сакратарыяце саюзнай дзяржавы сталі сур'езна асцерагацца таго, што сённяшняе паседжанне можа скончыцца грандыёзным скандалам. «У адплату Пуцін цалкам можа спазніцца на сустрэчу з Лукашэнкай гадзіны на тры,— выказала здагадку ў размове з «Коммерсантам» крыніца ў атачэнні Паўла Барадзіна.— І тады за поспех перамоваў ручацца нельга».

Менскія аналітыкі лічаць, што, нягледзячы на падлашчванне да Захаду, новым пацверджаннем якога стала ўчорашняе рашэнне Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы аб вяртанні Беларусі статуту спецыяльна запрошанай (Менск быў пазбаўлены яго з 1997 года), Лукашэнка не зацікаўлены ў канфрантацыі з Масквой.

Адзначым, што ў сувязі з візітам Пуціна рух на цэнтральных вуліцах Менска будзе абмежаваны. З 12.30 да 13.00 у Менску будзе закрыты рух усіх відаў транспарта па шляхапровадзе праз вуліцу Няміга, плошчу Свабоды, вуліцу Леніна ад плошчы Свабоды да пр. Незалежнасці. Перыядычнае абмежаванне руху грузавога транспарта будзе ўводзіцца з 12.00 да 13.00 і з 18.30 да 19.00 па Маскоўскай шашы, Лагойскай шашы, МКАД, пр. Машэрава, вул. Старажоўскац, вул. Я. Купалы, вул. Захарава.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках