27 снежня 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс дабраўся да таксі: Кіроўцы саспелі да масавых акцыяў пратэсту

59

На мінулым тыдні сталічныя таксісты розных фірмаў склікалі стыхійны сход каля рынка «Экспабел».

Кіроўцы розных службаў усур'ез абмяркоўваюць магчымасць сумесных акцыяў пратэсту, мэта якіх – дамагчыся падвышэння тарыфаў, якія неапраўдана заніжаюцца таксаслужбамі. Апошнія, у сваю чаргу, спасылаюцца на крызіс і ўзрослую канкурэнцыю, паведамляе TUT.BY.

Больш балюча за іншых антыкрызісную меру адчулі на сабе кіроўцы. Каб знайсці ўправу на ўладальнікаў фірмаў і выпрацаваць агульную стратэгію дзеянняў, на мінулым тыдні таксісты розных фірмаў нават склікалі стыхійны сход каля «Экспобела». Паводле інфармацыі TUT.BY, на ім прысутнічала больш за паўсотню чалавек. Некаторыя з удзельнікаў літаральна на наступны дзень былі звольненыя.

Як распавёў Сяргей, шафёр грузавога таксі адной са сталічных фірмаў, выстаўлены яго аператарамі тарыф 1280 рублёў за кіламетр відавочна стратны.

«Я нядаўна набыў новую машыну. Паліва, дэталі – усё даражэе. Плата дыспетчарскай службе — толькі за тое, што ў мяне ў машыне стаіць іх рацыя, і яны паведамляюць мне пра выклікі — таксама не зніжаецца: плачу ў суме 700 тысячаў у месяц… Падзенне тарыфаў катастрафічна адбіваецца на маіх прыбытках, — кажа Сяргей. — Цяпер у гадзіну пік у цэнтры горада наогул стала невыгадна ездзіць. У заторах спальваеш бензін і губіш машыну, а чэк усяго на 6-7 тысячаў. Акрамя таго, абсалютна незразумелыя паводзіны кіраўніцтва адносна нядаўняга сходу. Таксісты не пратэставалі, а проста сабраліся абмеркаваць сітуацыю. Аднак ужо на наступны дзень пачаліся звальненні тых, хто прысутнічаў там».

Адзін з актыўных удзельнікаў інтэрнэт-форума менскіх таксістаў taxi.do.am заяўляе: «Тарыф павінен быць мінімум 1600 рублёў, — піша ён. — У нашай працы 5 асноўных відаў выдаткаў: 1. Зарплата; 2. Паліва; 3. Падаткі; 4. Дыспетчарскія паслугі; 5. Абслугоўванне аўтамабіля. З такімі тарыфамі, якія ў нас зараз дзейнічаюць, немагчыма забяспечыць грашовымі сродкамі ўсе пяць пералічаных пунктаў. Кожны з нас не аплачвае за месяц хаця б адзін пункт з гэтага спісу. Хтосьці выбірае 1-ы, хтосьці — 3-і, а хтосьці і 5-ы. Але заўважце, ніхто не выбірае 4-ы пункт. Хто-небудзь мне адкажа на пытанне: чаму я павінен штомесяц у поўным аб'ёме плаціць за дыспетчарскія паслугі для росквіту бізнэсу таго, хто вінаваты ў маім збядненні?»

Прэс-цэнтр Хартыі’97 адзначае, што кошты на тавары і паслугі падаюць ва ўсім свеце. У сваю чаргу, у Беларусі яны працягваюць імкліва расці. Такім чынам, нашая краіна займае другое месца ў Еўропе па тэмпах росту коштаў. І калі ўрады еўрапейскіх краінаў ствараюць спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнэсу, беларускія ўлады падвышаюць падаткі. Так стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў былі падвышаныя з 1 красавіка. Таксама з 1 чэрвеня ўрад прапаноўвае павялічыць ПДВ з 18 да 22%, што ізноў жа адаб'ецца на коштах на імпартныя і айчынныя тавары. Таму зніжэнне тарыфаў адбілася на беларускіх таксістах менавіта з той прычыны, што падаткі не толькі засталіся ранейшымі, але нават выраслі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках