9 лiстапада 2024, Субота, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі кіраўнік перакраіў бюджэт

9

Указам Лукашэнкі ад 28 мая № 264 перагледжаныя паказчыкі рэспубліканскага бюджэту на 2009 год.

Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, прыбыткі і выдаткі зацверджаныя ў суме 54,9 трлн. рублёў пры нулявым дэфіцыце рэспубліканскага бюджэту.

«У мэтах аптымізацыі дзяржаўных выдаткаў прадугледжанае скарачэнне выдаткаў на набыццё тавараў доўгага карыстання і капітальныя рамонты, канцэнтрацыя рэсурсаў бюджэту на фінансаванні сацыяльных і вытворчых аб'ектаў, што маюць агульнарэспубліканскае значэнне", - адзначаецца ў паведамленні.

Пры гэтым плануецца павялічыць выдаткі рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, ліміт знешняга дзяржаўнага абавязку, памер сродкаў, накіраваных на пакрыццё юрыдычным асобам часткі адсоткаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі і на аказанне фінансавай дапамогі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, а таксама выдаткі на фінансаванне дзяржаўных праграм.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках