28 снежня 2024, Субота, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Мы будзем шукаць шчасце ў іншай частцы планеты» (Відэа)

164
Лукашэнка: «Мы будзем шукаць шчасце ў іншай частцы планеты» (Відэа)

Беларускі дыктатар зрабіў рэзкія заявы, у якіх абвінаваціў Пуціна ў зрыве «саюзных» адносінаў.

29 траўня, на наступны дзень пасля сустрэчы з расейскім прэм'ерам Уладзімірам Пуціным, Лукашэнка правёў нараду па бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, паведамляе «Інтэрфакс». Беларускі кіраўнік даў спецыяльныя ўказанні прэм'ер-міністру Сяргею Сідорскаму і кіраўніку Нацбанка Беларусі Пятру Пракаповічу.

«Персанальна папярэджваю вас, Сяргей Сяргеевіч (Сідорскі) і, адзін прыходзіць і распавядае, як дрэнна ў Расеі, што там няма ніякага руху і прымушае мяне ставіць перад прэзідэнтам Расеі, перад Пуціным пытанні, што яны там нас не слухаюць. З сённяшняга дня гэты час скончыўся, надыходзіць іншы час. Не атрымліваецца ў Расеі, не трэба кланяцца, не трэба ныць і плакаць. Трэба шукаць сваё шчасце ў іншай частцы планеты. Я гэта свядома публічна кажу».

«Мы ўчора назіралі цікавую карціну, калі прэзідэнт сядзіць з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным і абмяркоўвае на сяброўскай ноце пытанні, пачынаючы ад асабістых, прыватных і сканчаючы дзяржаўнымі. А ў гэты час Кудрын перад паседжаннем «саюзнага «Саўміна дае прэс-канферэнцыю, сутнасць якой пасеяць паніку ў Беларусі», - адзначыў Лукашэнка. Паводле яго словаў, «ён (Кудрын) цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі і пачынае нас вучыць працаваць».

«Калі ўжо ў іх такая добрая эканоміка, дык адкуль падзенне ВУП на 10%?» - заявіў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік сказаў: «Хопіць хадзіць, Сяргей Сяргеевіч, і вадзіць за сабой міністраў па пратаптаных сцежках. Трэба ісці ў іншыя месцы, дзе нас не ведаюць, дзе нас чакаюць, і гандляваць дзесяццю трактарамі, адным камбайнам, па чайнай лыжцы вазіць цукар».

Лукашэнка заявіў, што Беларусь дамовілася аб пастаўцы ў Казахстан 40 тыс. тон беларускага цукру. «Падпісалі кантракт. Дык у чым праблемы, чаго вы лезеце ў гэтую Расею, дзе вас бьюць?», – спытаў А.Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў: «Няўжо вы не разумееце, што ўжо не першы раз ствараецца сітуацыя, калі нас хочуць узяць голенькімі і голымі рукамі бясплатна».

Паводле словаў А.Лукашэнкі, «учора Пуцін сказаў, што на падлёце да Менску абмяркоўваў з Кудрыным сітуацыю. І тут Кудрын грымнуў тырадай. Што гэта было не ўзгоднена? Усё гэта было ўзгоднена».

Лукашэнка заявіў, што «і справа тут не ў Асеціі і Абхазіі. Гэта, у рэшце рэшт, не расейскае пытанне - прызнанне Асеціі і Абхазіі. Гэта нашае пытанне, і гэтых дзяржаваў, з якімі мы маем цудоўныя кантакты, і яны ведаюць нашую тактыку».

Пры гэтым Лукашэнка сказаў: «Я даўно адказаў на гэтае пытанне, і прэсаваць нас з Усходу і Захаду на гэтай падставе нікому не будзе дазволена. Мы незалежная суверэнная краіна і будзем усё рабіць у нашых інтэрасах».

«Таму запомніце: ніякіх вымольванняў і выпрошванняў», - запатрабаваў Лукашэнка ад урада.

«Калі ў іх няма 500 мільёнаў, якія яны нам даўно паабяцалі, і мы спланавалі свой бюджэт адпаведна, дык не хадзіце і не прасіце», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Звяртаючыся да ўрада, ён заклікаў: «Давайце будзем будаваць сваю эканоміку і палітыку як суверэнная дзяржава. У нас шмат рычагоў уздзеяння на сітуацыю, на тыя выклікі, якія нам ствараюць, у тым ліку і ў Расеі».

Лукашэнка заявіў, што «гульня распачатая буйная. Майце гэта на ўвазе. Выстаім - будзе дзяржава, не выстаім - нас самнуць і бясплатна ў кішэню пакладуць, і будзем потым бегаць і глядзець налева і направа, каб нам кавалак хлеба са стала кінулі».

Напісаць каментар 164

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках