16 лiстапада 2024, Субота, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальныя і еўрапейскія сцягі ў цэнтры Менска (Фота)

2

Працягваецца 30-дзённая акцыя па вывешванні нацыянальных сцягоў у беларускай сталіцы.

Падчас першамайскіх святаў і выходных бел-чырвона-белыя сцягі з'явіліся ў раёне чыгуначнага вакзалу, каля дыскатэкі «Белая Вежа» і ўніверсама «Фрунзенскі».

1 траўня беларускія патрыёты таксама адзначылі Дзень Еўропы – угодкі пашырэння Еўразвяза. Разам з нацыянальным сцягам на даху будынка па вуліцы Першамайскай, насупраць чыгуначнага вакзалу быў замацаваны сцяг з сімволікай ЕЗ.

Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца ў цэнтры Менска больш за два тыдні. 14 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пачалі 30-дзённую акцыю па вывешванні нацыянальных сцягоў у цэнтры Менска. Акцыя прысвечаная ўгодкам рэферэндуму па змене нацыянальнай сімволікі, які адбыўся ў 1995 годзе. Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца над Менскам у самых ажыўленых месцах горада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках