14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі галадоўкі салідарнасьці патрабуюць ад генпракурора вызваліць палітвязьняў

1

Актывісты «Маладога Фронта» падалі заяву генеральнаму пракурору РБ з просьбаю ў карацейшы тэрмін зьмяніць меру стрыманьня палітзьняволеным прадпрымальнікам Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку ці неадкладна правесьці тэрміновы суд.

Зварот быў пададзены за подпісам намесьніцы старшыні «Маладога Фронту» Насты Палажанкі генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу, а таксама пракурору Гарадзенскай вобласьці і ва ЎЎС Гарадзенскай вобласьці, якія распачалі крымінальную справу на ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, піша сайт mfront.net.

У сваёй заяве «Малады Фронт» нагадвае, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі затрыманыя прадпрымальнікі Юры Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка, якім пазьней было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 КК РБ (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). На працягу трох месяцаў знаходжання пад вартай з Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам не праводзіцца ніякіх следчых дзеянняў.

«У знак пратэсту супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў, адсутнасці пракурорскага нагляду за ходам раследавання крымінальнае справы, Мікалай Аўтуховіч быў вымушаны пайсці на адзіна законную меру пратэсту ва ўмовах турмы – на галадоўку. Патрабуючы свайго вызвалення і вызвалення сваіх паплечнікаў – Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, ён галадуе ўжо 21-ыя суткі», - пішуць заўнікі.

Каб абараніць жыццё невінаватых людзей і аднавіць законнасць, «Малады Фронт» абвяшчае аб падтрымцы справядлівых патрабаванняў Мікалая Аўтуховіча галадоўкай салідарнасьці. Актывісты Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Андрэй Цянюта, Арцём Дубскі, Яўген Скрабец, Глеб Сноркін і Ірына Дубская галадаюць безтэрмінова і знаходзяцца на Ўправе Партыі БНФ.

Таксама ў галадоўцы салідарнасьці прымаюць удзел вядомыя ў Беларуст апазыцыйныя і грамадзкія дзеячы: Аляксандар Казулін, Андрэй Кім, Мікалай Статкевіч, Сяргей Скрабец, Лявон Баршчэўскі, Міхаіл Марыніч, Сяргей Парсюкевіч, Аляксандр Макаеў, Сяргей Антошанкаў, Ігар Кісель, Алег Алкаеў, Мар’яна Грузьдзіловіч, Зьміцер Бутэнка і іншыя. Яны галадаюць па месцу жыхарства.

«Штодзень да галадоўкі далучаюцца новыя людзі, што сведчыць пра вастрыню пытання. У сувязі з гэтым патрабуем наступнае:

1. У карацейшы тэрмін змяніць меру прысячэння для Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі ці правесці справядлівы суд;

2. Аператэўна паведамляць нам па адрасу галадоўкі пра ход падзей па гэтым пытанні, паколькі пагроза здароўю і жыццю галадаючых людзей абвастраецца з кожным днём», - заяўляе «Малады Фронт».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках