12 лiстапада 2024, aўторак, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзень адкрыцця саміту ў Празе пратэставалі супраць дыктатуры Лукашэнкі (Новыя фота)

17
У дзень адкрыцця саміту ў Празе пратэставалі супраць дыктатуры Лукашэнкі (Новыя фота)

У дзень адкрыцця саміту Ўсходняга партнёрства сотні беларусаў пратэставалі ў Празе супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Акцыя пачалася на плошчы Палацкага, у ёй прынялі ўдзел беларускія палітэмігранты, якія пражываюць у Чэхіі і іншых еўрапейскіх краінах, а таксама жыхары Прагі. Пасля заканчэня мітынгу ўдзельнікі акцыі правялі шэсце да Кангрэс-цэнтра, дзе адбудзецца саміт, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Удзельнікі шэсця неслі плакаты з лозунгамі «Свабоду палітвязням!», «Не Лукашэнку ў Еўропе!», «Свабоду Беларусі!», «Не дыктатуры!». Над калонай луналі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Жыхары Прагі вельмі добразычліва паставіліся да ўдзельнікаў акцыі, цікавіліся сітуацыяй у Беларусі і жадалі скарэйшага звяржэння дыктатуры.

«Настрой ва ўдзельнікаў мітынгу вельмі добры. Усе мы вельмі радыя, што Лукашэнка не прыехаў на гэты саміт. Гэта вельмі важная перамога беларускай апазіцыі. Вядома, усе разумеюць, што цяпер будзе цяжкая барацьба за вызваленне палітычных зняволеных. І, вядома, усе спадзяюцца, што Еўропа перастане ісці на паваду Лукашэнкі і выкажа, нарэшце, прынцыповасць,» -- паведаміў прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі» палітычны бежанец Аляксей Шыдлоўскі.

У 14.45 акцыя беларускіх палітбежанцаў працягнулася каля пражскага Кангрэс-цэнтра. Паліцыя дазволіла беларусам правесці акцыю ў двух метрах ад уваходу ў будынак. Пачынаючы з 15.00, сюды сталі прыбываць дэлегацыі краін-удзельніц «Усходняга партнёрства».

Каля Кангрэс-цэнтра знаходзіліся каля 100 беларусаў, якія трымалі транспаранты «Не дыктатары Лукашэнкі ў Еўропе!», «Не дыктатуры!», «Свабоду палітвязням Беларусі!», нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

«Мы стаялі фактычна на прыступках каля ўваходу. Наша акцыя пратэсту перад будынкам, дзе праходзіць саміт Усходняга партнёрства, адзіная, таму ўся ўвага была накіраваная на нас. Тут шмат журналістаў, якія прыехалі асвятляць саміт. Яны вельмі зацікавіліся акцыяй пратэсту беларусаў», - паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Аляксей Шыдлоўскі.

Дэлегацыі краін-удзельніц «Усходняга партнёрства», якія прыехалі ў Кангрэс-цэнтр, прывіталі ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Яны зацікаўлена чыталі лозунгі на транспарантах, паведаміў Аляксей Шыдлоўскі. Беларускую дэлегацыю прывезлі да будынка Кангрэс-цэнтра на браняваным аўтамабілі. Яны хутка прайшлі міма пратэстуючых палітбежанцаў у суправаджэнні аховы і адразу схаваліся ў будынку.

Удзельнікі акцыі пратэсту сустрэлі прадстаўнікоў беларускага рэжыму свістам і скандаваннем лозунгаў «Жыве Беларусь!» і «Ганьба!».

Да дэманстрантаў выйшаў прэм'ер-міністр Чэхіі Мірэк Тапаланек, які выказаў салідарнасць з удзельнікамі акцыі пратэсту і запэўніў іх, што еўрапейскія палітыкі ведаюць аб тым, што ў Беларусі ёсць палітвязні, і Еўропа не мае намеру паступацца прынцыпамі дэмакратыі.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Мірэк Тапаланек

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках