15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медкамісія вырашыла вярнуць Зміцера Хведарука ў войска

3

У гвалтоўна забранага ў войска моладзевага лідэра Зміцера Хведарука знайшлі новыя хваробы, але зноў адпраўляюць у войска.

Сёння актывіст «Маладога фронта» прайшоў медыцынскую камісію. Нагадаем, што апошні тыдзень Зміцер Хведарук прабавіў на чарговым абследаванні ў Рэспубліканскім вайсковым шпіталі.

Як паведамляе прэс-служба «Маладога фронту», па выніках абследавання лекары знайшлі ў Хведарука дзве новыя хваробы: плоскаступнёвасць і пэўныя праблемы са слыхам.

Нягледзячы на гэта, заўтра Зміцер Хведарук усё ж такі вернецца ў вайсковую частку ў Жодзіна.

«Акрамя таго, дзіўным чынам змяніліся вынікі абследавання галавы: у шпіталі ў Барысаве тамаграма была адмоўнай, у Менску жа дыягназ нечакана змяніўся на добры», -- кажа Зміцер Хведарук.

Самаадчуванне маладафронтаўца не вельмі добрае, таму Зміцер Хведарук разлічвае на хуткае камісаванне.

Нагадаем, што 28 студзеня 2009 года Зміцера Хведарука гвалтам завезлі ў ваенкамат, а пасля ў турму на вуліцы Акрэсціна, нібыта для адбывання пакарання за ўдзел у леташняй акцыі 1 мая. Пазней стала вядома, што такой пастановы суду не было. Тым не менш, Хведарука 2 дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на медыцынскі агляд у менскую паліклініку №14. У кайданках актывіста «Маладога Фронту» адвезлі ў вайсковую частку ў Жодзіна. Як паведамляў раней прэс-цэнтру Хартыі’97 Зміцер Хведарук, падчас медыцынскага агляду ў яго не было пры сабе ні медыцынскай карткі, ні выпіскі хвароб, ні нават дакумента, які сведчыць асобу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках