14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы абвясцілі галадоўку перад будынкам Еўракамісіі ў Брусэлі (Фота)

8

Галадоўку пратэсту абвясцілі актывісты «Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня» (БЭЗ).

Актывісты «Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня» («Белорусско-европейского объединения») маюць намер праводзіць галадоўку каля будынка Еўракамісіі і Рады Еўропы ў Брусэлі.

Падчас акцыі будуць распаўсюджвацца ўлёткі з інфармацыяй аб бестэрміновай галадоўцы палітвязня Мікалая Аўтуховіча і з заклікам да еўрапейцаў выказаць салідарнасць, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, 8 лютага ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнікі Юрый Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка, якіх дагэтуль утрымліваюць у менскім СІЗА №1.

У знак пратэсту супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку. Патрабуючы свайго вызваленні і вызвалення сваіх таварышаў – Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, ён галадае ўжо 21-е суткі.

4 мая палітычныя і грамадскія дзеячы абвясцілі аб бестэрміновай галадоўцы салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам. У галадоўцы прымаюць удзел ужо больш за 20 вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў, як у Беларусі, так і за мяжой.

Актывісты Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Андрэй Цянюта, Арцём Дубскі, Яўген Скрабец, Глеб Сноркін і Ірына Губская галадаюць бестэрмінова і знаходзяцца ў будынку Ўправы Партыі БНФ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках