15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Нямеччына павінна ведаць – беларускія амапаўцы з'яўляюцца спадчыннікамі НКУС

8
Зміцер Бандарэнка: Нямеччына павінна ведаць – беларускія амапаўцы з'яўляюцца спадчыннікамі НКУС

Каардынатар Хартыі’97 заклікае МУС Нямеччыны звярнуць увагу на тое, што яно супрацоўнічае з беларускімі карнымі атрадамі.

7 траўня Зміцер Бандарэнка прыняў удзел у акцыі памяці выкрадзенага і забітага ў Беларусі 10 гадоў таму экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, дзясяткі ўдзельнікаў якой былі збітыя і затрыманыя.

«Я лічу, што ў Лукашэнкі ўсёткі здалі нервы, і ён вырашыў зрабіць падарунак Еўрапейскаму Звязу ў выглядзе масавых арыштаў у дзень саміту Усходняга партнёрства. Напачатку акцыі адчувалася, што сёння нешта будзе адбывацца. Амапаўцы ледзь датрывалі да канца акцыі памяці генерала Захаранкі, а потым напоўніцу рэалізавалі свае звярыныя інстынкты. Маладых актывістаў затрымлівалі ў метро, на прыпынках грамадскага транспарта, хапалі на вуліцах людзі ў цывільным і зацягвалі ў машыны. Шмат якія затрыманні я бачыў сам. Дзівіць, як кіраўніцтва міністэрства ўнутраных справаў такой цывілізаванай краіны як Нямеччына магло пачаць кантакты з менскім АМАПам (cаманазва гэтай беларускай карнай структуры – полк міліцыі спецыяльнага прызначэння). Гэтыя малойчыкі ў поўнай меры з'яўляюцца спадчыннікамі НКУС. Мы памятаем, што ў гісторыі ўжо было супрацоўніцтва НКУС з адной адыёзнай нямецкай службай часоў Гітлера, але ж сёння паліцыя ФРГ – гэта паліцыя развітай дэмакратычнай дзяржавы. Цікава, у чыю галаву прыйшла ідэя супрацоўніцтва нямецкай паліцыі і менскага АМАПа-ПМСП?», -- задаецца пытаннем праваабаронца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках