15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У частцы, дзе служыць Франак Вячорка, канфіскавалі незалежную прэсу

3

Камандаванне ваеннай часткі № 48694 супрацьпаветранай абароны ў Мазыры аднавіла ціск на незаконна прызванага ў армію моладзевага лідэра Франака Вячорку.

У чарговай серыі свайго «Армейскага дзённіка» на партале «Беларускія навіны» Франак Вячорка ўхвальна пісаў пра мірнае суіснаванне дзяржаўнай і незалежнай прэсы ў пакоі адпачынку, а крытычна – пра нерамантаваны душавы пакой і непадключаную гадамі пральную машыну, нагадвае сайт Партыі БНФ .

Пасля публікацыі афіцэры правялі з моладзевым лідэрам працяглую «выхаваўчую гутарку» і пакаралі яго двума нарадамі па-за чаргой. Акрамя таго, незалежная прэса, аб легальнай прысутнасці якой у кіёсках так любяць казаць улады, знікла з пакоя адпачынку.

Тым часам, прызначаны новы тэрмін разгляду касацыйнай скаргі на рашэнне ваеннай пракуратуры спыніць расследаванне акалічнасцяў гвалтоўнага прызыву Франака Вячоркі на ваенную службу.

Справа будзе слухацца 12 траўня ў 10.00 у Беларускім ваенным судзе па вул. Азгура, 4 у Менску.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках