15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін накіроўвае беларускіх хлопцаў служыць у Расею

18

Дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» распавёў аб удзеле беларускіх салдатаў у расейскіх канфліктах у праграме «Народ супраць» на тэлеканале RTVI 5.

Газета «Народная Воля» прыводзіць вытрымкі з перадачы, якая выйшла ў эфір 5 мая 2009 года.

С.Панамароў (спецыяліст па нерухомасці): – Пытанне спецыфічнае, мусіць, для нашага разумення — ці пагодзяцца беларускія хлопцы служыць у расейскім або саюзным войску на тэрыторыі Расеі? Мы ведаем, што адбываецца з нашым войскам, і, наколькі мне вядома, умовы службы ў Беларусі цалкам іншыя.

П. Барадзін: — На паседжанні Вышэйшага Дзяржаўнага савета ў пачатку лютага была падпісаная дамова па супрацьпаветранай абароне, ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

С.Панамароў: — Салдацік, якога мама накіравала ў «саюзнае» войска, ці будзе ён служыць на тэрыторыі Расеі, а калі не, то ці будзе гэта адзінае «саюзнае» войска?

А.Венедыктаў (вядучы): — У Чачні.

П. Барадзін: — Думаю, што будзе без пытанняў. І будзе адзінае войска...

С.Панамароў: — Вы не адказалі на пытанне аб простым беларускім хлопцы, якому трэба ісці служыць у нашае войска.

А.Венедыктаў: — Ён адказаў.

П. Барадзін: — Ён ужо працуе і ён ужо ў нас вучыцца, і ён ужо ў нас будзе служыць.

Нагадаем, што 3 лютага 2009 года ў Маскве Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядведзеў склалі дамову аб сумеснай ахове знешняй мяжы «саюзнай дзяржавы» у паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Дакумент быў падпісаны ў Крамлі па выніках паседжання Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы».

А 4 лютага на саміце прэзідэнтаў краін-ўдзельніц АДКБ у Маскве былі створаныя Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання. Міждзяржаўная дамова, якую падпісаў Лукашэнка, разумее магчымасць удзелу беларускіх войскаў у міжнародных канфліктах.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках