15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевыя актывісты працягваюць патрабаваць вызвалення палітвязняў (Фота)

У Менску працягваюцца акцыі з патрабаваннем вызваліць Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку з турмы, дзе яны ўтрымліваюцца ўжо амаль 4 месяцы.

Так, перад выходнымі ў розных раёнах горада з'явіліся графіці, а на чыгуначным мосце над праспектам Пушкіна быў замацаваны транспарант з лозунгам «Свабоду Аўтуховічу!», піша сайт jeans-by.com.

Нагадаем, прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага гэтага года і змешчаныя ў менскае СІЗА №1. Іх абвінавацілі ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці.

16 красавіка, паколькі справа практычна не вядзецца, Аўтуховіч абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы больш хуткага разгляду справы ў судзе альбо змены меры стрымання. Стан здароўя Аўтуховіча пагаршаецца з кожным днём, у яго сур'ёзныя праблемы з печанню. Нягледзячы на гэта, прадпрымальнік не збіраецца спыняць галадоўку.

4 траўня беларускія грамадскія і палітычныя дзеячы пачалі галадоўку салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам. Зараз галадоўка праходзіць эстафетна.

Тэрміны расследавання справы і ўтрымання пад вартай ваўкавыскім прадпрымальнікам падоўжаныя да 3 чэрвеня.

Праваабаронцы лічаць прадпрымальнікаў вязнямі сумлення і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення. Варта адзначыць, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо адбывалі пакаранне і былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю палітвязнямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках