12 лiстапада 2024, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільённыя штрафы за патрабаванне вызваліць палітвязняў

4

Актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» асудзілі за акцыю пратэсту каля адміністрацыі Лукашэнкі.

Чацвёра актывістаў кампаніі Паліна Дзьякова, Кацярына Людвік, Алег Ладуцька і Максім Вінярскі прыйшлі сёння да адміністрацыі з партрэтамі палітвязняў і запатрабавалі іх неадкладнага вызвалення. Апазіцыянеры разгарнулі расцяжкі «Вызвалі Аўтуховіча!». Праз некалькі хвілін актывістаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў ГАМ №1 Ленінскага раёна сталіцы, паведамляе сайт грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь».

Адтуль Дзьякову, Ладуцьку і Вінярскага даставілі у «дом правасуддзя» на вуліцы Сямашка, дзе над імі адбыўся суд. Непаўнагадовая Кацярына Людвік была вызваленая.

Суд прысудзіў Вінярскага і Ладуцьку да штрафу ў памеры 30 базавых велічынь -- 1 050 000 рублёў, а Дзьякову -- да 20 базавых велічынь. Рашэнні выносілі суддзі Хома, Дарашчонак, Валевіч.

Нагадаем, што ў менскім следчым ізалятары з лютага 2009 года ўтрымоўваюцца трое палітвязняў – лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка. Адзін з вязняў сумлення, Мікалай Аўтуховіч, ужо 56 дзён трымае ў турме галадоўку пратэсту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках