29 снежня 2024, Нядзеля, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Московский комсомолец»: Ад Лукашэнкі чакаюць, што ён будзе прасіць прабачэння на каленях

41

Расейскія журналісты выказваюць здагадкі, якой будзе ўмова вяртання беларускага малака на расейскі рынак.

Вяртанне беларускага малака на рынак Расеі будзе залежаць ад шэрагу ўмоваў, заявіў кіраўнік Расспажыўнагляда Генадзь Анішчанка.

Паводле яго словаў, адной з умоваў з'яўляецца тое, што «у найкарацейшыя тэрміны Беларусь падае поўны спіс прадпрыемстваў і відаў малочнай прадукцыі».

«Расея вызначае лабараторыі, акрэдытаваныя на сваёй тэрыторыі, у адпаведнасці з заканадаўствам. Гэтыя лабараторыі будуць даваць пратаколы даследаванняў па ўсім параметры, прадугледжаным тэхнічным рэгламентам і іншымі нарматыўнымі актамі», - сказаў Анішчанка.

Расейскія журналісты, аднак, мяркуюць, што ўмовы вяртання беларускай малочнай прадукцыі могуць быць рознымі.

«Я уяўляю сабе, што Лукашэнка на каленях папросіць прабачэння ў Пуціна за грубыя словы», -- заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» аглядальнік газеты «Московский комсомолец» Аляксандр Мінкін.

На пытанне, а як жа міністр фінансаў Аляксей Кудрын, ці павінен Лукашэнка выбачацца перад ім, Мінкін адказаў:

«Не! Што Вы! Кудрын – функцыя. А крыўдзіцца ў нас Пуцін і Мядзведзеў. Вось два чалавекі, якія ў нас крыўдзяцца. А астатнія ў нас не смеюць крыўдзіцца. Проста не смеюць. Вы хоць раз бачылі, каб чыноўнік пакрыўдзіўся, калі яго абражаюць, ляпнуў дзвярыма? Ніколі! Гэтае пачуццё ў іх адсутнічае. Справа не ў малацэ. Як толькі Саакашвілі нешта сказаў непачцівае пра Пуціна, сапсавалася грузінскае віно і «Баржомі» і рахат-лукум, усё роўна, кроп сапсаваўся нават. Як толькі Лукашэнка нешта сказаў непачцівае, дык сапсавалася малако, скісла. Гэта адбываецца ў тую секунду з гэтымі вінамі, баржомамі, малаком, сырам, смятанай у тую самую секунду, калі лідэр вінаватай краіны што-небудзь непачцівае прамаўляе пра нашага прэм'ер-міністра. Вось і ўсё. Прадукты рэагуюць імгненна».

Журналіст мяркуе таксама, што выбачацца Лукашэнку перад Пуціным можа і не прыйдзецца:

«А можа ён не ўстане на калені, а проста аддасць тое, што ад яго хочуць, нейкія магістральныя трубы. Павінен ён чымсьці адплаціцца за грубыя словы. Ён нагаварыў дастаткова, каб яго ў блакаду», - сказаў Мінкін.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках