14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры дні атакі на www.charter97.org: Мы выстаялі, дзякуючы вашай салідарнасці

26

12 чэрвеня масіраваная DDoS-атака на сайт Хартыі'97 спынілася.

Атака пачалася раніцай 8 чэрвеня і з рознай інтэнсіўнасцю працягвалася да 12 чэрвеня. У атацы ўдзельнічала больш за 5 тысяч заражаных кампутараў, аб'яднаных у вірусную сетку (ботнэт). Тэхнічнай службе нашага сайта атрымалася мінімізаваць наступствы атакі, і ўжо 9-га чэрвеня сайт стаў даступны наведвальнікам.

Нажаль, мы вымушаныя на час у мэтах бяспекі захаваць фільтраванне трафіку на сервер і некаторыя наведвальнікі ў бліжэйшыя дні не змогуць патрапіць на сайт напармую. Выкарыстоўвайце ананімайзеры і проксі для доступу на сайт. Прыносім выбачэнні за нязручнасці.

Атаку на сайт прэс-цэнтр Хартыі’97 звязвае з дзейнасцю беларускіх спецслужбаў. Беларускія ўлады не ў першы раз прадпрымаюць спробу рэгуляваць інфармацыю ў інтэрнэце. Планамерна знішчаючы свабоду слова, закрыўшы практычна ўсе незалежныя газеты, заблакаваўшы доступ апазіцыі да тэлебачання і радыё, рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо не першы год спрабуе задушыць вольнае слова ў Сеціве.

Мы яшчэ раз дзякуем нашым калегам з «Радыё Свабода», з расейскіх інтэрнэт-рэсурсаў Lenta.ru і Полит.ру, інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, «Еўрарадыё», з Беларускай асацыяцыі журналістаў, сайтаў Electroname.com, Bybanner.com, www.ITSec.Ru, украінскай газеты «Завтра», казахстанскіх інтэрнэт-газет Zona і «Мета» і іншых СМІ за салідарнасць і падтрымку.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках