12 лiстапада 2024, aўторак, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беніта Ферэра-Вальднер: Лукашэнка папрасіў, каб я прыехала як мага хутчэй

12

Нягледзячы на гэта Еўразвяз мае намер настойваць на выкананні беларускімі ўладамі ўмоваў па дэмакратызацыі.

Пра гэта у панядзелак паведаміла журналістам пасля заканчэння першага дня міністэрскай сустрэчы ЕЗ еўракамісар па знешніх сувязях і палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер.

«Прэзідэнт Беларусі сам сказаў мне, што хацеў бы, каб я прыехала як мага хутчэй», - заявіла еўракамісар.

«Вядома, я маю намер паўтарыць пазіцыю ЕЗ і падкрэсліць, што нам бы хацелася, каб яны пачалі дыялог з ЕЗ як толькі змаглі», - сказаў яна.

«Я скажу ім, што трэба будзе зрабіць шмат што. Аднак у іх ёсць шанец узаемадзейнічаць з намі, калі яны зробяць тое, што павінны зрабіць», - сказала еўракамісар, не ўдакладняючы, пра што менавіта ідзе гаворка. Заходнія журналісты адназначна вытлумачылі гэтую фразу як паўтор патрабаванняў Еўразвяза пра неабходнасць захавання правоў чалавека, забеспячэння свабоды прэсы і самавыяўлення і іншых крокаў па дэмакратызацыі Беларусі.

Як нагадвае ИТАР-ТАСС, візіт еўракамісара планаваўся яшчэ ў сакавіку, аднак ён быў адкладзены па ініцыятыве еўрапейскага боку пасля візіту Лукашэнкі ў Арменію. Гэты візіт стане першай паездкай еўрапейскага чыноўніка такога ўзроўня ў Менск пасля прыпынення дзеяння ўвосень мінулага года еўрапейскіх санкцыяў у дачыненні да Беларусі. Яны былі ўведзеныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, у якасці «адказу ЕЗ на рэпрэсіі супраць апазіцыі», і зводзяцца да забароны на ўезд ва ўсе краіны супольнасці для 40 беларускіх чыноўнікаў, уключаючы беларускага кіраўніка.

Першая згадка пра магчымасць адмены санкцыяў у дачыненні да Беларусі прагучала ў верасні на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС 27 краінаў ЕЗ у Авіньёне, галоўнай тэмай якой было абмеркаванне наступстваў вайны ў Грузіі і прынцыпаў будаўніцтва стасункаў з Расеяй пасля прызнання ёй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Праз месяц дзеянне санкцыяў у дачыненні да Беларусі было прыпыненае. У сакавіку гэтага года Рада ЕЗ працягнула рашэнне аб прыпыненні санкцыяў на 9 месяцаў. У траўні ЕЗ запусціў праграму па рэгіянальным супрацоўніцтве з постсавецкімі краінамі «Усходняе партнёрства», да ўдзелу ў якой Беларусь запрошаная разам з Украінай, Малдовай, Арменіяй, Азербайджанам і Грузіяй.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках