15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урачам урэжуць зарплату?

54

Беларускім медыкам у хуткім часе могуць зменшыць зарабатную плату на 20 адсоткаў.

Як паведаміў сайту «Народная Воля» супрацоўнік аднаго з рэспубліканскіх цэнтраў, кіраўніцтва клінікі папярэдзіла супрацоўнікаў пра магчымае скарачэнне заробкаў:

«На агульным сходзе нам сказалі, што ёсць такая прапанова Міністэрства фінансаў Міністэрству аховы здароўя ліквідаваць усе стаўкі, якія пустуюць, ва ўсіх рэспубліканскіх НПЦ, шпіталях і паліклініках краіны. Вядома, што ўрачоў катастрафічна не хапае, у кожнай медыцынскай установе не ўсе медыцынскія стаўкі занятыя. Але пад гэтыя стаўкі шпіталі і паліклінікі, навукова-практычныя цэнтры атрымлівалі грошы, з іх складаўся фонд зарабатнай платы. І ў сваю чаргу ўжо з гэтага фонду ўрачы штомесяц атрымлівалі прэміі. Трэба сказаць, што адсоткаў 20, а часам і больш, нашай зарплаты складала менавіта прэмія».

Нагадаем, што пасля перагляду бюджэту 2009 года знізіўся рост выдаткаў на ахову здароўя. Больш за ўсё пацярпеў найважнейшы артыкул - «медыцынская дапамога насельніцтву». Яна ўрэзаная на 23%. На 22% скарочаныя выдаткі на санітарна-эпідэміялагічны нагляд, на 20% - ужытковая навуковая дзейнасць у галіне аховы здароўя.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках