9 лiстапада 2024, Субота, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра галадоўку палітвязня Аўтуховіча (Фота)

16 чэрвеня актывісты «Маладога Фронту» правялі акцыю салідарнасці ў пераходзе станцыі метро «Плошча Якуба Коласа».

Моладзевыя актывісты распаўсюджвалі інфармацыйныя ўлёткі пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча і галадоўку, якую ён трымае.

Лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітвязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай грамадскасцю вязнямі сумлення.

16 красавіка палітвязень Мікалай Аўтуховіч абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы правядзення суду альбо спынення крымінальнай справы. Апазіцыянер галадае ў турме ўжо больш за два месяцы. За гэты час яго здароўе значна пагоршылася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках