8 лiстапада 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На складах ляжыць 95% ад вырабленай прадукцыі

7

Разгрузка складоў ад гатовай прадукцыі абвешчаная беларускімі ўладамі адной з прыярытэтных задачаў. Аднак з месяца ў месяц сітуацыя толькі пагаршаецца.

Толькі на мінулым тыдні ўрад з гонарам зрабіў справаздачу аб росце ВУП у студзені-траўні ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 1,4 % (у студзені-красавіку на 1,2%). А сёння ў мядку чынавенскіх рапартаў выявіўся дзёгаць. Аказваецца, паралельна раслі і складскія запасы, адзначае «Салідарнасць».

Па стане на 1 траўня запасы гатовай прадукцыі склалі 94,9% ад сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці. Месяц таму гэты паказчык быў роўны 93,2%.

Разгрузка складоў ад гатовай прадукцыі абвешчаная беларускімі ўладамі адной з прыярытэтных задачаў. У сакавіку ўрад нават прыняў спецыяльную пастанову на гэты конт. Аднак за тры месяцы сітуацыя толькі пагоршылася.

У гэтых умовах павелічэнне ўнутранага валавага прадукта з'яўляецца вельмі сумніўным дасягненнем.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках