15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навумаў прадэманстраваў «будоўлю стагоддзя» (Фотарэпартаж)

20

У Менску ідзе будаўніцтва шматпрофільнага культурна-спартовага комплексу «Мінск-Арэна».

Дзякуючы Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь і хакейнаму клубу «Дынама-Мінск», журналісты змаглі сваімі вачамі ўбачыць, як ідуць працы на самой вялікай спартовай пляцоўцы краіны, піша газета «Салідарнасць».

У комплекс «Мінск-Арэна» увойдуць шматфункцыянальная спартова-відовішчная арэна з трыбунамі на 15 тыс. гледачоў, канькабежны стадыён з трыбунамі на 3 тыс. гледачоў, у якіх сёння вядуцца аздабленчыя працы. Веладром з трыбунамі на 2 тыс. гледачоў ужо гатовы.

Экскурсію па «Мінск-Арэне» правёў кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Ўладзімір Навумаў, які з непрытоеным гонарам дэманстраваў ужо дзеючы веладром і будучыя хакейныя, канькабежныя пляцоўкі, канцэртную зала, прэс-цэнтры і распранальні для каманд.

Менавіта «Мінск-Арэна» стане адной з галоўных пляцовак для правядзення Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.

Па словах Навумава, «Мінск-Арэна» адказвае ўсім патрабаванням, прад'яўляным да спартовых будынкаў такога ўзроўня, і гатовая прыняць самыя прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы.

Тут будуць праходзіць спаборніцтвы па хакеі і па канькабежным спорце

Дарэчы, «Мінск-Арэна» разлічаная не толькі на «вялікі» спорт - тут змогуць займацца ўсе жадаючыя. Кошты цалкам даступныя - занятак у трэнажорнай зале - 7,5 тысяч рублёў, гадзіна гульні ў бадмінтон - 7 тысяч.

Зала для заняткаў бадмінтонам

Тут жа, у «Мінск-Арэне», плануецца правядзенне розных забаўляльных мерапрыемстваў. Напрыклад, дзіцячага «Еўрабачання» у 2010 годзе.

Як распавёў Навумаў, сёння на аб'екце працуюць 2 тысячы чалавек, у жніўні колькасць будаўнікоў плануецца павялічыць да 2 700.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках