26 снежня 2024, Чацвер, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» запатрабаваў ад «Белтрансгаза» аплаціць запазычанасць у $230 мільёнаў

44

Расейская кампанія заяўляе катэгарычна – усе грошы беларускія ўлады павінныя заплаціць да 23 чэрвеня і ні днём пазней.

ААТ «Газпрам» запатрабавала ад ААТ «Белтрансгаз» загасіць запазычанасць у суме больш за $230 млн за пастаўлены ў студзені-красавіку прыродны газ, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» дарадчык па эканамічных пытаннях амбасады РФ у Беларусі Андрэй Кузняцоў.

«Газпрам» накіраваў «Белтрансгазу» ліст з патрабаваннем загасіць запазычанасць за пастаўкі газу ў студзені-красавіку. Сума запазычанасці, без уліку пяні і штрафаў за нявыбарку газу ў прадугледжаным аб'ёме, складае крыху больш за $230 млн», - сказаў А.Кузняцоў.

Ён растлумачыў, што дадзеная сума з’яўляецца розніцай у кантрактным кошце паставак за студзень-красавік і фактычна праведзенай аплатай з беларускага боку.

Па ягоных словах, «у лісце «Газпрам» звяртае ўвагу «Белтрансгаза» на неабходнасць своечасовай, гэта значыць да 23 чэрвеня, і ў поўным аб'ёме аплаты за пастаўкі ў маі бягучага года».

У цяперашні час «гаворка ідзе аб асноўнай запазычанасці беларускага боку», - сказаў А.Кузняцоў, каментуючы згаданыя ў лісце пяні і штрафы за няпоўную выбарку газу.

Нагадаем, што 15 чэрвеня расейская газета «Коммерсант» напісала, што ў сувязі з рэзкім пагаршэннем расейска-беларускіх адносінаў і апошнім дэмаршам Аляксандра Лукашэнкі, які адмовіўся ехаць у Маскву на саміт АДКБ, «ужо хуткім часам Масква можа пачаць новы напад на Менск. Гэтым разам — газавы».

Пытанне аб кошце на газ для Беларусі абмяркоўвалася Дзмітрыем Мядведзевым і Аляксандрам Лукашэнкай яшчэ ў снежні 2008 года. Тады яны ўмовіліся, што кошт будзе разлічвацца па наступнай формуле: сярэднееўрапейскі кошт з паніжаючым каэфіцыентам 0,8 за вылікам транспартных выдаткаў і экспартнай пошліны. Праўда, у першым квартале 2009 года Менск «не заўважыў» падвышэння кошту на газ са 128 да 210 даляраў за тысячу кубаметраў і аплаціў пастаўкі па ранейшым тарыфе, назапасіўшы за зіму доўг перад «Газпрамам» каля 70 млн. У канцы сакавіка падчас перамоваў двух прэзідэнтаў у Завідава рашэнне, здавалася, было знойдзена. Масква дазволіла Менску аплачваць расейскі газ па сярэднегадовым кошце каля 150 даляраў за тысячу кубаметраў, прычым перыяд канчатковага разліку быў перанесены на канец года. Аднак гэтая дамоўленасць засталася вуснай. Гэтую акалічнасць Расея можа выкарыстаць як прыладу дадатковага ціску на Менск, патрабуючы выконваць умовы кантракту 2006 года і аплачваць пастаўкі газу паквартальна.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках