9 лiстапада 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узмацненне мытнага кантролю на мяжы з Расеяй пакуль адмяняецца

3

Беларусь адмяняе ўзмацненне мытнага кантролю на аўтамагістралях за транспартам, які ідзе з Расеі ў Беларусь, у сувязі з урэгуляваннем «малочнай» праблемы.

Аб гэтым паведаміў журналістам у сераду ў Менску намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусь Сяргей Барысюк, перадае «Інтэрфакс».

«Прынятае рашэнне ўстрымацца ад узмацнення кантролю за транспартам, які ідзе з Расеі ў Беларусь», - сказаў С.Барысюк.

Па ягоных словах, з улікам інфармацыі, якая паступіла, аб тым, што расейская мытня пачынае прапускаць беларускія малочныя прадукты ў Расею, беларускі бок прыняў рашэнне ўстрымацца ад узмацнення кантролю за транспартам, які заязджае на тэрыторыю Беларусь з Расеі, паведаміў С.Барысюк.

Як паведамлялася, 6 чэрвеня Расея ўвяла забарону на ўвоз каля 600 відаў малака і малочнай прадукцыі з Беларусі па прычыне незахавання новага расейскага тэхнічнага рэгламенту на малако. Праз шэсць дзён было прыпыненае дзеянне санітарна- эпідэміялагічных заключэнняў яшчэ на 600 відаў малочнай прадукцыі, паколькі дакументацыя была аформленая не ў акрэдытаваных лабараторыях. Такім чынам, амаль уся малочная прадукцыя з Беларусі апынулася пад забаронай.

У адказ Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі ўвёў узмоцнены рэжым кантролю за перасоўваннем грузаў на асноўных беларуска-расейскіх магістралях у сераду 17 чэрвеня з 9:00. Увечары стала вядома, што Масква і Менск здолелі дамовіцца аб тым, што Беларусь не будзе ўвозіць сухое малако ў Расею да кастрычніка, але павялічыць пастаўкі тварагу і масла. Па выніках перамоваў кіраўніка Расспажыўнагляда Генадзя Анішчанкі з міністрамі сельскай гаспадаркі і аховы здароўя Беларусі у сераду ў Маскве быў падпісаны пратакол, датычны хуткага аднаўлення паставак беларускага малака ў Расею, які задавальняе і беларускі, і расейскі бакі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках