27 снежня 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Мы пасварыліся з Беларуссю з-за «вялікага аб'ёму супрацоўніцтва»

20

Прэм'ер-міністр Расеі даў мудрагелістае тлумачэнне расейска-беларускаму «малочнаму» канфлікту.

Спрэчкі Расеі і Беларусі ўзнікаюць з-за «вялікага аб'ёму супрацоўніцтва», заявіў Уладзімір Пуцін сёння на працоўнай сустрэчы з міністрам эканамічнага развіцця Расеі, паведамляе «Газета.ру».

Паводле яго словаў, ва ўсім свеце паміж блізкімі суседзямі час ад часу, улічваючы іх асаблівы характар адносінаў і дастаткова вялікі аб'ём супрацоўніцтва, узнікаюць спрэчкі, як, напрыклад, у Расеі нядаўна былі спрэчкі з Беларуссю з прычыны паставак сельгаспрадукцыі.

Як лічыць расейскі прэм'ер-міністр, гэтыя спрэчкі працягваюцца да таго моманту, пакуль не выпрацуюцца агульныя правілы паводзінаў на рынку. Часцей за ўсё такая праца сканчаецца стварэннем адзіных правілаў, Мытных саюзаў і гэтак далей.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках