9 лiстапада 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справы зусім дрэнныя: Экспарт беларускіх тавараў знізіўся ў 2 разы

3

У студзені—красавіку 2009 года Беларусь знізіла аб'ёмы знешнегандлёвага абароту са шмат якімі краінамі.

Пра гэта піша БелаПАН са спасылкай на апошнія дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле інфармацыі Белстата, у студзені—красавіку экспарт ва ўсе краіны зменшыўся на 48,6% да 5 млрд. 587,5 млн. даляраў, імпарт — на 32,9% да 8 млрд. 209,2 млн. даляраў.

У гэты перыяд Беларусь гандлявала са 154 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 117 дзяржаваў, імпартавалася прадукцыя са 139 краінаў. У студзені—красавіку асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі былі: Расея — 48,0% агульнага аб'ёму таваразвароту; Нідэрланды — 7,8%; Нямеччына і Украіна — па 5,6%; Польшча і Латвія — па 3,2%; Кітай — 2,7%; Вялікабрытанія — 2,0%; Італія — 1,9%; Індыя — 1,2%.

Экспарт тавараў у Расею склаў 1 млрд. 868,2 млн. даляраў ЗША, што на 47,6% менш, чым у студзені—красавіку 2008 года. Імпарт з Расеі — 4 млрд. 450,3 млн. (на 39,4% менш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 1 млрд. 8,3 млн. даляраў, ці 18% да агульнага аб'ёму экспарту (на 51,5% менш). У той жа час, імпарт з гэтай краіны займае 0,9% у аб'ёме імпарту — 70 млн. даляраў (на 35,3% менш).

Аб'ём экспарту ва Украіну дасягнуў 405 млн. даляраў (на 59,8% менш), імпарту ў Беларусь — 369,1 млн. (на 42,3% менш). Доля экспарту ў агульным аб'ёме склала 7,2%, імпарту — 4,5%.

У Нямеччыну ў студзені—красавіку экспартавана тавараў на 186,6 млн. даляраў (на 45,7% менш), імпартавана з гэтай краіны — на 591,4 млн. (на 21% менш).

Экспарт у Польшчу склаў 224,1 млн. (на 52,8% менш), імпарт у Беларусь — 215,4 млн. (на 35% менш).

У Вялікабрытанію аб'ем экспарту склаўся на ўзроўні 210 млн. даляраў (на 64,4% менш), імпарту — 71,3 млн. (на 3,5% менш).

Экспарт у Кітай склаў 67,7 млн. даляраў (на 21,8% менш), імпарт з гэтай краіны — 299,9 млн. (на 20,7% менш).

У Латвію экспартавана прадукцыі на 405,7 млн. даляраў (на 29,9% менш), імпартавана ў Беларусь — на 38,1 млн. (на 17,2% менш). Аналагічныя паказчыкі ў гандлю з Літвой склалі адпаведна 82 млн. (на 68,9% менш) і 55,7 млн. (на 10,6% менш) даляраў.

Аб'ём экспарту ў ЗША склаўся на ўзроўні 13,5 млн. даляраў (на 84,1% менш), імпарту з гэтай краіны — 114,1 млн. (на 2,6% больш).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках