26 снежня 2024, Чацвер, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» запатрабаваў аплаціць не толькі доўг, але і штрафы за недабор газу

16

Афіцыйнаму Менску пастаўленыя новыя ўмовы разліку па даўгах за пастаўлены ў Беларусь у студзені-красавіку газ.

ААТ «Газпрам» настойвае на выплаце ААТ «Белтрансгаз» сумы запазычанасці за пастаўлены ў Беларусь у студзені-красавіку газ, на выплаце пяні, а таксама штрафаў за недабор газу ў аб'ёмах, прадугледжаных кантрактам; канкрэтныя тэрміны аплаты «Газпрамам» не пазначаныя. Аб гэтым ПРАЙМ-ТАСС паведаміў дарадчык па эканамічных пытаннях амбасады Расеі ў Беларусі Андрэй Кузняцоў у пятніцу.

«Гаворка ідзе аб аплаце сумы запазычанасці па аплаце за пастаўлены ў студзені-красавіку газ у памеры 231 млн дал, плюс аб аплаце пяні а таксама штрафаў за недабор газу», - удакладніў дыпламат.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці пастаўленыя «Газпрамам» якія-небудзь тэрміны, у якія неабходна здзейсніць аплату, Кузняцоў адказаў: «Не, тэрміны не называюцца, «Газпрам» проста пазначыў, што патрабуецца ажыццявіць аплату».

Па інфармацыі агенцтва, атрыманай у пятніцу ад крыніцы ў паліўна-энергетычным комплексе Расеі, гаворка ідзе аб штрафах за недабор Беларуссю газу ў аб'ёмах, прадугледжаных кантрактам, за ўсе месяцы, акрамя студзеня.

У маі 2009 года, Кузняцоў паведамляў аб дасягненні дамоўленасці, што «Газпрам» не будзе настойваць на выплаце штрафных санкцый за недабор прадугледжаных кантрактам аб'ёмаў газу ў студзені 2009 г, аднак пытанне па лютым і сакавіку вырашанае не было.

У лютым-сакавіку «Газпрам» авансам аплаціў кошт транзіту расейскага газу па тэрыторыі Беларусі да канца года ў суме 250 млн дал., спадзяючыся, што Белтрансгаз будзе аплачваць газ па кантрактным, а не сярэднегадовым кошце.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках