14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» сустрэлася з лідэрам «Еўрапейскага Руху»

1

Уплывовай еўрапейскай арганізацыі распавялі пра беларускіх палітвязняў і незахаванне правоў чалавека ў краіне.

Генеральны сакратар «Еўрапейскага Руху» Хенрык Крэнер наведаў Беларусь у мінулыя выходныя на асабістае запрашэнне Міхаіла Марыніча, паведамляе сайт europeanbelarus.org.

Падчас візіту кіраўнік «Еўрапейскага руху» сустрэўся з адным з заснавальнікаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былым палітвязнем надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Міхаілам Марынічам, каардынатарам «Хартыі’97», актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Зміцерам Бандарэнкам, прэс-сакратаром «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандрам Атрошчанкавым.

«Еўрапейскі Рух» – уплывовая арганізацыя, створаная ў 1948 годзе па ініцыятыве Уінстана Чэрчыля. З таго часу «Еўрапейскі Рух» грае істотную ролю ў будаўніцтве аб'яднанай Еўропы, дзейнічае як найбольш эфектыўны праваднік грамадскай думкі, аказвае істотную дапамогу краінам, якія не з'яўляюцца чальцамі Еўрапейскага Звяза, але выяўляюць жаданне адпавядаць стандартам ЕЗ.

Сустрэча прайшла ў канструктыўным рэчышчы. Х.Крэнер быў прыемна здзіўлены, што значная частка насельніцтва Беларусі падтрымлівае ідэю інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Звяз, што беларуская моладзь шмат робіць для пасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцяў. Шмат увагі на сустрэчы было нададзена дзейнасці «Еўрапейскай Беларусі», тэме беларускіх палітвязняў і правоў чалавека, а таксама новым магчымасцям, якія адкрыліся праз прыняццё Беларусі ва «Усходняе партнёрства».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках