26 снежня 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МТЗ чакаюцца масавыя скарачэнні?

54

Працаўнікі Менскага трактарнага заводу сцвярджаюць, што ў хуткім часе на прадпрыемстве збіраюцца скараціць некалькі тысячаў чалавек.

Па словах працоўных МТЗ, з 1 чэрвеня завод ужо перайшоў на 4-дзённы працоўны тыдзень.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Федыніч, у хуткім часе на МТЗ сапраўды могуць адбыцца масавыя скарачэнні працоўных.

«У нас ёсць інфармацыя пра тое, што менскі трактарны завод пераходзіць на 4-дзёнку. Як кажуць, «дыму без агню не бывае». На прадпрыемстве працуе шмат пенсіянераў. І калі іх перавядуць на 4-дзёнку, з імі могуць проста не працягнуць кантракты», -- заявіў Генадзь Федыніч.

Адзначым, што яшчэ ў лютым 2009 года Менскі трактарны завод знізіў вытворчасць трактароў і машынаў на 49,6%. МТЗ абрастае трактарамі, цэхі маторнага заводу заваленыя таварам.

На сённяшні дзень многія беларускія прадпрыемствы знаходзяцца на мяжы спынення: заводы і фабрыкі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, рэзка зніжаюцца зарабатныя платы, уразаюцца прэміі і даплаты, пачынаюцца масавыя звальненні працоўных. Інфармацыя пра сур'ёзныя эканамічныя праблемы таго ці іншага прадпрыемства паступае з рэгіёнаў фактычна кожны дзень.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках