15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДК прапанаваў замацаваць за дзяржавай выключнае права на імпарт піва

13

Камітэт дзяржаўнага кантролю ініцыюе новыя бар'еры супраць імпарту ў Беларусі.

Старшыня КДК Зянон Ломаць 2 чэрвеня прапанаваў Аляксандру Лукашэнку замацаваць за дзяржавай выключнае права на імпарт піва, паведамляе БелТА.

Як лічаць у КДК, гэтая мера дазволіць забяспечыць празрыстасць абарачэння піва, якое ўвозіцца ў краіну.

Ломаць заявіў, што сёння чвэрць піва, якое рэалізуецца ў краіне - імпартнай вытворчасці. І таму, паводле яго словаў, скарачаецца сегмент збыту беларускага піва на ўнутраным рынку.

З 2007 года не выконваецца праграма развіцця піваварнай галіны ў частцы забеспячэння аб'ёмаў вытворчасці піва і яго экспарту. У 2008 годзе выпушчана 35,4 млн. даў піва пры заданні 50 млн. даў, а экспартавана толькі 0,8 млн. даў пры плане 2,9 млн. даў. Не змянілася сітуацыя ў 2009 годзе: за чатыры месяцы на экспарт пастаўлена толькі 0,4 млн. даў (12,5% гадавога плану).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках