26 снежня 2024, Чацвер, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква і Менск на парозе новага канфлікту: час плаціць па рахунках

13

23 чэрвеня мінае тэрмін, дадзены «Газпрамам» Беларусі для выплаты запазычанасці за пастаўкі газу.

Аб сваіх прэтэнзіях да «Белтрансгазу» расейскі манапаліст абвясціў у той дзень, калі афіцыйна завяршылася «малочная вайна» паміж Масквой і Менскам. «Газпрам» запатрабаваў ад беларускай кампаніі выплаціць запазычанасць у памеры 230 млн. даляраў. Беларусь у сваю чаргу адказала, што ніякіх даўгоў перад Расеяй не мае, піша «Московский комсомолец».

Напярэдадні ААТ «Белтрансгаз» пацвердзіла, што не збіраецца расплачвацца па неіснуючых у ягоным разуменні даўгах.

Як бы няўзнак на фоне«малочнага канфлікту», які толькі што які скончыўся, і чарговых газавых спрэчак расейскі прэм'ер нагадаў аб беларускіх даўгах. На мінулым тыдні Ўладзімір Пуцін падкрэсліў, што Расея аказвае вялікую падтрымку Беларусі, нагадвае «Комсомольская правда в Беларуси».

- Некаторыя нас крытыкуюць, што мы перадаем грошы Беларусі: 1,5 млрд. даляраў пазалетась, 1 млрд. - у канцы мінулага года, 0,5 млрд. - у пачатку цяперашняга. І яшчэ Газпрам праплаціў 650 млн. даляраў сёлета. Значыць, сёлета з расейскіх крыніц атрыманы 1 млрд. 150 млн. даляраў як мінімум, - падлічыў расейскі прэм'ер.

Не забыўся Пуцін і пра нафту па нізкіх тарыфах, і тавары хімічнай прамысловасці, якія робяцца з расейскага газу. За гэта Беларусь атрымлівае валютную выручку і падтрымлівае сельскую гаспадарку. Ніякіх заяваў аб тым, што грошы трэба вярнуць, або аб тым, што больш нічога не дадуць, прэм'ер не рабіў.

Масква нагадвае Менску пра грошы не першы раз. У студзені 2009 года Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея фінансуе амаль палову беларускага бюджэту. Тады, дарэчы, адносіны паміж Менскам і Масквой таксама былі нацягнутыя: бакі спрачаліся аб кошце на нафту і падзеле пошлін на чорнае золата.

«Па газе яна (падтрымка беларускай эканомікі) вымяраецца прыкладна ў 3,3 млрд. даляраў, па нафце і нафтапрадуктах - у 2,5 млрд. даляраў… Калі ўзгадаць, што, па дадзеных нашага Мінфіна, увесь бюджэт Беларусі ў 2007 г. у даляравым эквіваленце - гэта каля 14 млрд., то нашая падтрымка выяўляецца ў лічбе прыкладна 41%», - прывёў Пуцін арыфметычны расклад.

- Спектакль на ўзроўні прэзідэнта, - адказаў тады Лукашэнка. - Гэта абсурдныя разлікі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках