15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя Кангрэса ЗША наведае Беларусь

1

Амерыканскія кангрэсмены і сенатары наведаюць Беларусь у межах еўрапейскага турнэ, што пачынаецца на гэтым тыдні.

У перыяд з 26 чэрвеня па 3 ліпеня заканадаўцы таксама пабываюць у Босніі і Герцагавіне і Літве. У дэлегацыю ўвойдуць сенатары і кангрэсмены ад абедзвюх палітычных партый - усяго 13 чалавек. Яе ўзначаліць старшыня Хельсінскай камісіі кангрэса ЗША сенатар-дэмакрат Бенджамін Кардзін.

Гэта самая прадстаўнічая дэлегацыя кангрэса, якая наведае аўтарытарную краіну за апошнія 10 з нечым год, вядзецца ў заяве Хельсінскай камісіі з нагоды маючай адбыцца паездкі ў Беларусь.

Як паведаміла ІТАР-ТАСС інфармаваная крыніца на Капіталійскім узгорку, падчас спынення ў Менску 30 чэрвеня амерыканскія заканадаўцы разлічваюць сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкай, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Акрамя таго, удзельнікі дэлегацыі кангрэса плануюць наведаць у беларускай сталіцы «пару месцаў, якія прадстаўляюць для іх цікавасць», а пасля правесці выніковую прэс- канферэнцыю.

У Босніі і Герцагавіне амерыканцы маюць намер сканцэнтраваць асноўную ўвагу на абмеркаванні пытанняў «міжнароднага супрацоўніцтва і падтрымцы рэформаў, неабходных для ўступлення БіГ у ЕЗ».

У Вільнюсе ўдзельнікі дэлегацыі прымуць удзел у сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках