8 лiстапада 2024, Пятніца, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Губернатар Кіраўскай вобласці Мікіта Бялых: «Хопіць фінансаваць беларускую эканоміку»

13

Кіраўскі губернатар, былы лідэр Саюза правых сіл у сваім блогу выказаўся аб забароне ўвозу беларускага малака ў Расею.

«Заўтра раніцай еду ў Малмыж. Адна з галоўных тэм - кошты на малако. Я ужо казаў, што Кіраўская вобласць - рэгіён па малацэ залішні. Таму тэма гэтага тыдня аб забароне на ўвоз беларускага малака для нас актуальная. Даўно я не каментаваў знешнепалітычныя рэчы, але гэтая гісторыя датычыцца Кіраўскай вобласці напрамую. Хацеў абмеркаваць гэта ў «Дзённіку губернатара» на «Эхе» у мінулы панядзелак, але гутарку адвялі ў іншую плоскасць і да малака не дайшлі.

Тым не менш. Як ліберал я лічу, што пратэкцыянісцкія меры па закрыцці рынкаў - гэта не добра. Кіраўская вобласць сутыкаецца з гэтым практычна штодня, калі рэгіёны закрываюць рынкі для ўвазнога малака. Тым не менш, бягучую сітуацыю пасля прыняцця ФЗ-88 «Тэхнічны рэгламент на малако і малочную прадукцыю» прызнаць нармальнай нельга. Расейскія вытворцы, у т.л. кіраўскія, дзейнічаюць у межах гэтага рэгламенту. У прыватнасці прадукт, адноўлены з сухога малака, ідзе на прылаўку як малочны напой. Аналагічныя прадукты беларускага паходжання фігуруюць як малако. Гаворка ідзе аб тым, што беларуская прадукцыя на рынку апынулася ў лепшых умовах, чым айчынная. Але гаворка не аб гэтым. У кантэксце ўзаемаадносінаў Расея-Беларусь важна іншае, і я аб гэтым не раз ужо казаў: хопіць фінансаваць беларускую эканоміку, наша адмысловае стаўленне да Беларусі сябе не апраўдвае», працытавала блог Мікіты Бялых «Комсомольская правда».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках