16 лiстапада 2024, Субота, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для «палатачнікаў» рашэнне ПАРЕ сталася нечаканым

3

Намеснік старшыні «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Валерый Іваноў назваў нечаканым рашэнне Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

«Сёння было прынятае палітычнае рашэнне, — заўважыў Іваноў у інтэрв'ю БелаПАН. — Юрыдычнае рашэнне будзе прымацца Бюро ПАРЕ увосень. За гэты час мы папрацуем над гэтым пытаннем».

Віцэ-спікер нагадаў, што ў Беларусі праводзіўся рэферэндум (у 1996 годзе), на якім 80% грамадзянаў выказаліся супраць адмены смяротнага пакарання.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што за апошнія гады «дастаткова шмат зроблена ў гэтым накірунку». У прыватнасці, па словах Іванова, «у разы скараціліся выпадкі ўжывання смяротнага пакарання», у два разы скарацілася колькасць артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць гэты від пакарання.

Адказваючы на пытанне журналістаў пра перспектывы далейшага збліжэння Беларусі з Еўропай, Іваноў заявіў: «Я не думаю, што старанні прэзідэнта па збліжэнні сталіся безвыніковымі. Пытанне пра смяротнае пакаранне было адзіным каменем спатыкнення — у астатнім адзначаліся пазітыўныя крокі».

Як паведамлялася раней, 23 чэрвеня дэпутаты ПАРЕ прагаласавалі за ўнясенне ў рэзалюцыю па Беларусі папраўкі, паводле якой статус спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ будзе вернуты «парламенту» Беларусі на год толькі пасля ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў краіне.

Канчатковае — юрыдычнае — рашэнне будзе прымаць Бюро Рады Еўропы, паседжанне якога павінна прайсці 7 верасня ў Парыжы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках