9 лiстапада 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы следчы і новая крымінальная справа супраць Мікалая Аўтуховіча

18

У знак пратэсту палітвязень ужо 70 дзён трымае галадоўку ў менскай турме.

23 чэрвеня з Мікалаем Аўтуховічам сустрэўся ў СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама адвакат Павал Сапелка.

«Трымаецца, але вельмі слабы і працягвае галадоўку, на сустрэчу прыйшоў самастойна», -- паведаміў «Радыё Свабода» Павал Сапелка пра стан здароўя Мікалая Аўтуховіча.

Ваўкавыскі прадпрымальнік трымае галадоўку ў турме 70 дзён. Адвакату невядома, ці ставяць Аўтуховічу кропельніцы. Прадпрымальнік пратэстуе супраць крымінальнага пераследу, які лічыць незаконным – яго вінавацяць у падпале хаты міліцыянта, вінаватыя ў якім даўно адбываюць пакаранне. Павал Сапелка паведаміў, што днямі Аўтуховічу заявілі, што ён лічыцца падазраваным у яшчэ адной крымінальнай справе, якая звязаная з незаконнымі дзеяннямі са зброяй.

«Прызнаны падазраваным у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага 3-й часткай 295 артыкула Крымінальнага кодэкса РБ - гэта незаконныя дзеянні са зброяй і боепрыпасамі», -- кажа адвакат.

Гэты артыкул прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Па словах адваката, справы, у якіх нібыта фігуруе Аўтуховіч, аб'яднаныя:

«Як я разумею, абедзве справы аб'яднаныя, а Мікалай Аўтуховіч лічыцца арыштаваным за галоўным следчым упраўленнем МУС», - паведаміў юрыст.

Адвакат таксама паведаміў прозвішча новага следчага - Клачко. Раней справу прадпрымальніка расследаваў следчы Кухаронак з Гародні. Адвакат тлумачыць, што абвінавачванне па новай справе Аўтуховічу не высунутае, яго падабаронны з'яўляецца падазраваным.

Нагадаем што лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. Праваабаронцы лічаць затрыманых палітвязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай грамадскасцю вязнямі сумлення. Мікалай Аўтуховіч трымае бестэрміновую галадоўку пратэсту з 16 красавіка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках