15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У арыштаваных лідэраў Саюза палякаў канфіскавалі польскамоўныя выданні

Лідэраў СПБ Мячыслава Яскевіча, Ігара Банцара, Анджэя Пісальніка і Анджэя Пачобута пратрымалі ў шчучынскім участку тры гадзіны, пасля чаго вызвалілі.

Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў іх газету «Glos znad Niemna na uchodzstwie» і «Magazyn Polski», якія выдаюцца Саюзам палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс, перадае «Радыё Свабода».

Складзены пратакол аб канфіскацыі. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што актывісты былі затрыманыя таму, што прыйшла інфармацыя, нібыта яны вязуць антыдзяржаўныя выданні. Цяпер экспертызу газеты і часопіса будзе праводзіць аддзел ідэалогіі Шчучынскага райвыканкама. Пра гэта паведаміў журналіст «Gazeta Wyborcza» Анджэй Пачобут. Ён таксама заявіў, што супрацоўнікі міліцыі імкнуліся перашкодзіць ім патрапіць у Івянец на сход мясцовай арганізацыі СПБ.

Пачобут лічыць, што ўлады пачалі аказваць ціск на актывістаў Саюза палякаў, каб схіліць іх да ўдзелу ў з'ездзе праўладнага саюза палякаў Юзэфа Лучніка, які адбудзецца ў верасні.

Нагадаем, што лідэры СПБ былі затрыманыя 23 чэрвеня прыкладна ў 16:30 на трасе Гародня-Менск на скрыжаванні каля Шчучына.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках