29 снежня 2024, Нядзеля, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зарплаты ў рэгіёнах не выплачваюць месяцамі

8

Многія жыхары Гародні атрымліваюць зарплаты за сакавік і красавік толькі ў чэрвені.

З праблемай затрымкі зарплаты ўсё часцей сутыкаюцца будаўнікі Гародні. Аднак людзі не спяшаюцца звяртацца ў інспекцыю працы, паведамляе «Вячэрні Гродна».

«Ужо два месяцы нашыя мужчыны не атрымліваюць зарплату і жывуць на «жаночыя» грошы», - распавядае жыхарка Гародня Наталля, чый муж працуе ў мясцовай будаўнічай кампаніі. - Сёння заплаціла за кватэру і цяпер думаю, чым пагасіць крэдыт і як карміць дзяцей. Начальнік усю вясну абяцаў: «Грошы будуць заўтра». Але заробленае за сакавік і красавік атрымалі толькі ў пачатку чэрвеня».

Па словах Наталлі, будаўнікі ўсё роўна засталіся незадаволеныя, бо заплацілі ім у два разы менш, чым звычайна. Кіраўнік кампаніі патлумачыў калектыву, што з зарплаты прыйшлося вылічыць сумы штрафаў, якія за гэты час атрымала фірма.

У цяперашнім годзе на затрымку зарплаты сталі скардзіцца часцей. Начальнік аддзела па наглядзе і кантролі за захаваннем заканадаўства аб працы Гарадзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксей Блажукевіч адзначыў, што за першы квартал па вобласці паступіла 685 зваротаў ад грамадзянаў, з іх толькі 178 пакінулі заяву. За аналагічны перыяд мінулага года пісьмовых заяваў было на 29 менш. Па выніках паўгоддзя лічбы павінны вырасці. Меркаваць пра рэальную сітуацыю па іх усё роўна складана. Звычайна ў інспекцыю працы скардзяцца ўжо звольненыя працаўнікі ці тыя, з кім начальства адмаўляецца скасаваць кантракт. Астатнія аддаюць перавагу вырашаць пытанні па згодзе. Прычым часцей за ўсё ў інспекцыю звяртаюцца незадаволеныя супрацоўнікі будаўнічых арганізацыяў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках