15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ствараецца працоўная група па ўвядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне

2

Працоўная група па распрацоўцы прапановаў па ўвядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне ствараецца ў «палаце прадстаўнікоў».

Пра гэта 29 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі.

У той жа час ён адзначыў, што «пра канкрэтныя прапановы па гэтым пытанні з боку «парламента» казаць рана». Чакаецца, што ўзначаліць працоўную групу сам Гумінскі.

Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне — адно з патрабаванняў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы для аднаўлення Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ. Такое рашэнне было прынятае 23 чэрвеня ў Страсбурзе.

Нагадаем, што 23 чэрвеня ў Менску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню пракурорскага працаўніка, генеральны пракурор Рыгор Васілевіч паведаміў, што адмена смяротнага пакарання з'яўляецца «палітыка-прававым пытаннем».

Васілевіч нагадаў, што артыкул 24 Канстытуцыі прадугледжвае выключнае пакаранне ў выглядзе смяротнага пакарання. Аднак, паводле яго словаў, у гэты момант беларускія суды выносяць мінімальную колькасць смяротных прысудаў. Калі ў 1997—1998 гадах было вынесена каля сарака такіх прысудаў, дык у 2008 годзе — усяго два. Гэтыя людзі былі асуджаныя за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку забойствы малалетніх, заўважыў генпракурор.

Генпракурор адзначыў, што пытанне «аб адмене смяротнага пакарання знаходзіцца ў распараджэнні кіраўніка дзяржавы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках