14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіч не спыняе галадоўку пратэсту

12
Аўтуховіч не спыняе галадоўку пратэсту

Следства па справе палітвязня Мікалая Аўтуховіча падоўжанае яшчэ на месяц - да 3 ліпеня. За паўтара месяца галадоўкі прадпрымальнік страціў у вазе 25 кілаграмаў. Ён патрабуе скарэйшай перадачы справы ў суд або змены меры стрымання.

Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў, Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання УУС Гарадзенскага аблвыканкама прад'явіла абвінавачванне ўсім траім па артыкуле 218 КК Рэспублікі Беларусь «Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці», паведамляе «Радыё Свабода».

З тых часоў следчыя дзеянні па справе, па словах сваякоў абвінавачваных і адвакатаў, практычна не вядуцца. У знак пратэсту 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку пратэсту. Прадпрымальнік спыніць галадоўку, калі будзе прынятае рашэнне аб скарэйшай перадачы справы ў суд альбо аб змене меры стрымання.

Пакуль няма ні таго, ні іншага.

Больш за тое, 2 чэрвеня пракурор Менскай вобласці санкцыянаваў падаўжэнне крымінальнай справы да 3 ліпеня. Мікалай Аўтуховіч, па словах адваката Паўла Сапелкі, з моманту затрымання страціў 25 кілаграмаў вагі; зараз прадпрымальнік імкнецца меней рухацца, каб страчваць як мага менш энергіі.

Па словах адваката Паўла Сапелкі, Мікалай Аўтуховіч адчувае сябе вельмі дрэнна.

«Ягоны стан здароўя стабільна дрэнны, -- кажа адвакат. -- Працягвае губляць вагу, з моманту затрымання страціў ужо 25 кілаграмаў. Кожны дзень губляе прыкладна 2-3 кілаграма. Кропельніцу яму ўжо не ставяць, ён пакуль не бачыць у гэтым сэнсу. Зараз будзе працаваць над новай скаргай, хоць прадбачу ейны лёс. То, як ставяцца да нашых скарг, наводзіць на думку, што і гэтую нават не будуць разглядаць, а не тео каб задавальняць».

Па словах адваката, Мікалаю Аўтуховічу не прад'явілі новых абвінавачванняў. Павел Сапелка здзіўляецца, чаму справу не перадаюць у суд, калі, як заяўляе следчы, доказаў віны сабрана недастаткова. Мікалай Аўтуховіч збіраецца працягваць галадоўку.

Нагадаем, што 4 мая беларускія грамадскія і палітычныя дзеячы пачалі галадоўку салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам. Зараз галадоўка праходзіць эстафетна.

Праваабаронцы лічаць прадпрымальнікаў вязнямі сумлення і патрабуюць іхняга неадкладнага вызвалення. Варта адзначыць, што Мікалай Аўтуховіч і Юрый Лявонаў раней ужо адбывалі пакаранне і былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю палітвязнямі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках