8 лiстапада 2024, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы скончыў жыццё самагубствам супрацоўнік АМАПа

30

Цела супрацоўніка атрада спецыяльнага прызначэння міліцыі было знойдзена павешаным у двары адной з рэчыцкіх школаў.

Жыхары Рэчыцы сёння звярнулі ўвагу, што двор школы №10 ачапілі людзі ў форме. Спачатку па горадзе папаўзлі чуткі, што быццам бы павесіўся адзін з вучняў. Аднак крыху пазней высветлілася, што павешаны з'яўляўся супрацоўнікам АМАПа.

Пра факты нестатутных адносінаў, якія маглі б прывесці да няшчаснага выпадку, на дадзены момант нічога невядома, паведамляе «Беларускі партызан».

Адзначым, што гэта не адзіны падобны выпадак, які адбыўся ў шэрагах беларускай міліцыі ў апошнія месяцы. Так у сярэдзіне красавіка 2009 года ў Менску застрэліўся ўчастковы міліцыянт. Цела міліцыянта было знойдзена каля дзіцячага садка.

Міліцыя імкнулася не афішаваць гэта надзвычайнае здарэнне - дагэтуль у афіцыйных СМІ няма інфармацыі пра трагедыю, як няма і афіцыйнай версіі таго, што адбылося.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках