28 снежня 2024, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрыстас Пургурыдзес: «Усе сляды забойцаў Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага знаходзяцца ў Беларусі...»

7

Аўтар дакладу «Зніклыя людзі Беларусі» упэўнены, што неўзабаве нашая краіна прыйдзе да дэмакратыі.

Пра гэта дакладчык юрыдычнай камісіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, (ПАРЕ) сказаў у інтэрв'ю «Народнай Волі» 23 чэрвеня, адразу пасля заканчэння разгляду беларускага пытання на сесіі ПАРЕ у Страсбурзе.

Падчас абмеркавання беларускага пытання на сесіі ПАРЕ ваш калега італьянец Андрэа Рыгоні цынічна заўважыў, што вы можаце не дажыць да таго часу, калі ў Беларусі надыйдуць дэмакратычныя перамены. Цікава, як вы адрэагавалі на гэты пасаж?

— На самой справе на ўсё воля Божая. А містэр Рыгоні — не Бог. І ад яго залежыць далёка не ўсё. Я думаю, што ўсёткі заспею тыя часы, калі ў Беларусі надыйдзе сапраўдная дэмакратыя. Беларусь будзе свабоднай і дэмакратычнай краінай, хоча таго Аляксандр Лукашэнка ці не.

Не ці збіраецеся вы ў хуткім часе зноў прыехаць у Менск? Калі не памыляюся, у свой мінулы візіт у вас не атрымалася сустрэцца з некаторымі былымі высокапастаўленым чыноўнікамі, чые прозвішчы фігуруюць у кантэксце справаў, датычных гвалтоўных знікненняў экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, віцэ-прэм'ера Віктара Ганчара, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага...

— Я хацеў бы, але Лукашэнка не дазваляе мне прыехаць у Беларусь. Мне проста не выдаюць візу. Але пры гэтым я хацеў бы заўважыць, што ўся праца, якую я раблю ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі, толькі на дабро вашай краіне. І я працую не дзеля Лукашэнкі, а дзеля беларускага народа. Я ўжо неаднаразова казаў, што захапляюся беларускім народам, шмат у чым дзякуючы яму Еўропа сёння свабодная. І мяне хвалююць лёсы простых людзей, якія сёння жывуць у Беларусі.

Некалькі гадоў таму вы прасілі накіроўваць вам любую інфармацыю, якая можа дапамагчы даведацца праўду пра зніклых людзей. Хто-небудзь адгукнуўся?

— Я знаходжуся ў сталай сувязі з сваякамі зніклых. Але ні яны, ні я не верым у тое, што, пакуль Лукашэнка будзе знаходзіцца ля улады, стане вядомая ўся праўда пра гэтыя справы. І я вельмі спадзяюся, што калі сітуацыя ў Беларусі зменіцца, будзе распачатае незалежнае расследаванне. А пакуль, на жаль, гэта немагчыма...

Кіраўнік беларускай дзяржавы ў інтэрв'ю расейскім журналістам заявіў, што нібыта нядаўна след забойцаў Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага быў знойдзены ў Нямеччыне. І што галоўная прычына іх знікненняў носіць камерцыйны характар. Што вы на гэта скажаце?

— Лукашэнка проста ўводзіць людзей у зман. Усе сляды забойцаў Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага знаходзяцца ў Беларусі...

АЎТАРЫТЭТНАЕ МЕРКАВАННЕ

Томас Хамарберг, камісар Рады Еўропы па правах чалавека: «Беларускія ўлады павінны дазволіць Хрыстасу Пургурыдзесу ўехаць у Беларусь...»

Камісар Рады Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг прапаноўвае стварыць незалежную камісію, якая змагла б аб'ектыўна расследаваць справы пра знікненні вядомых людзей.

— Нават самыя старыя справы, датычныя гвалтоўнай гібелі людзей, павінны быць расследаваныя, — сказаў Томас Хамарберг “Народнай Волі”. — І калі беларускія ўлады самі не могуць аб'ектыўна расследаваць гэтыя справы, дык заўсёды ёсць магчымасць стварыць міжнародную незалежную камісію, якая зможа гэтым заняцца.

Павінен заўважыць, што, на няшчасце, у нас усё яшчэ нямала краінаў, дзе адбываюцца падобныя сітуацыі з гвалтоўнымі знікненнямі. Напрыклад, у той жа Украіне...

А што датычыць забароны на ўезд у Беларусь Хрыстаса Пургурыдзеса, дык я, натуральна, асуджаю такія паводзіны беларускіх уладаў. На мой погляд, яны могуць не каментаваць нейкія пытанні, але дзверы ў краіну павінны быць адчыненыя. Я лічу, што беларускія ўлады павінны дазволіць Хрыстасу Пургурыдзесу ўехаць у краіну. Таму што аргументы супраць гэтага вельмі слабыя...

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках